Беларускі хакеіст Максім Сушко дэбютаваў у НХЛ

Выхаванец брэсцкай школы правёў матч у камандзе "Філадэльфія Флайерс", раней ён выступаў у хакейнай лізе Антарыё.
Sputnik

МІНСК, 20 лют – Sputnik. Беларускі хакеіст Максім Сушко дэбютаваў у НХЛ, ён стаў 12-м беларусам у Лізе.

Першы матч каманда "Філадэльфія Флайерс", у складзе якой і выступае Сушко, прайграла "Рэйнджэрс" 2:3. Беларус выходзіў на лёд у чацвёртым звяне, ён правёў 11 змен, здзейсніў адзін сілавы прыём і зрабіў адну страту.

Берасцейцу Максіму Сушко 22 гады. Ён пачынаў гэты сезон у мінскім "Дынама". Правёў там 30 матчаў і набраў 5 ачкоў. Пасля чаго і адправіўся ў ЗША. Сыграў 3 матчы за каманду "Ліхай Вэллі", аднак балаў не набраў.

У асноўны склад "Філадэльфіі" Сушко паклікалі пасля таго, як у некаторых гульцоў выявілі каронавірус.

Чэмпіянат свету па хакеі пройдзе толькі ў Латвіі

Беларускі спартсмен гуляе за акіянам з 2016 года, пачынаў з паспяховага выступлення ў хакейнай лізе Антарыё. У 2017-м трапіў у "Філадэльфію" пад агульным 107-м нумарам.

У 2018-м на чэмпіянаце свету выступаў за зборную Беларусі.

Не першы беларус у НХЛ

Нагадаем, раней у НХЛ дэбютаваў яшчэ адзін беларус - Ягор Шаранговіч, яму таксама 22 гады, ён гуляе ў "Нью-Джэрсі". У канцы снежня спартсмен пакінуў мінскае "Дынама", за якое выступаў на правах арэнды, і адправіўся ў клуб НХЛ.

Шаранговіч выступаў за мінскае "Дынама" з ліпеня. У сезоне КХЛ ён правёў 34 матчы і набраў 25 ачкоў. Па закінутых шайбах беларус уваходзіў у топ-5 гульцоў КХЛ.

Чытайце таксама: