МІНСК, 23 лют – Sputnik. Моцны туман чакаецца ў аўторак у Беларусі, пра гэта паведамілі ў Белгідрамеце. Па гэтай прычыне сіноптыкі абвясцілі на 23 лютага аранжавы ўзровень небяспекі.
Днём воблачна, у асобных раёнах пройдзе мокры снег і дождж. Раніцай па паўднёвым захадзе - моцны туман.
У асобных раёнах слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер днём - 4-9 м/с.
Тэмпература паветра на працягу сутак можа вагацца ад 0 да –6°С, па ўсходзе - ад –7°С да –13°С. Па паўднёвым захадзе днём будзе +1 … +7°С.
На сераду, 24 лютага, ападкаў пакуль не прагназуюцца, але туманы, як і галалёдзіца, захаваюцца. Тэмпература паветра ўначы ад –5°С да +2°С, па ўсходзе ад –6°С да –9°С. Днём ад –3°С па ўсходзе да +8°С па паўднёвым захадзе краіны.
Раней сіноптыкі абяцалі, што надвор'е ў другой палова лютага будзе такое ж халоднае, як і ў першай - па іх дадзеных, тэмпература будзе на 6-9 градусаў ніжэй за кліматычную норму.
Колькі выпала снегу ў Мінску?
Як раней распавялі ў Мінжылкамгасе, па ўсёй краіне з-за моцных ападкаў задзейнічалі ўсю снегаўборачную тэхніку - гэта каля 4 тысяч адзінак спецтранспарту.
Работы па расчыстцы вуліц і дарог працягваюцца ў беларускіх гарадах да гэтага часу.
Чытайце таксама:
- ААН назвала 2021 год вырашальным для планеты
- У Афрыцы выпаў снег
- Лукашэнка пра ўборку снегу: людзей трэба арганізаваць