Калі пачнуць прыходзіць "лісты шчасця" за тэхагляд, распавялі ў ДАІ

Магчымасць фіксаваць адсутнасць тэхагляду і адпраўляць штраф па пошце прадугледжвае абноўлены адміністрацыйны кодэкс, папраўкі ў які ўступяць у сілу з 1 сакавіка.
Sputnik

ГРОДНА, 25 лют – Sputnik. Ці будуць вадзіцелі з 1 сакавіка атрымліваць "лісты шчасця" за адсутнасць тэхагляду, распавялі ў ДАІ Гродна, аказалася, гэтае пытанне выклікала хваляванні ў шматлікіх кіроўцаў.

Інфармацыя пра тое, што з 1 сакавіка ўступаюць у сілу папраўкі ў Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях, прымусіла хвалявацца многіх вадзіцеляў. Прычына ў тым, што па новым кодэксе кіроўцаў могуць аштрафаваць за адсутнасць тэхагляду або праезд на чырвонае святло святлафора не толькі інспектары ДАІ, але і з дапамогай камер, якія працуюць у аўтаматычным рэжыме. Гэта значыць, што можна атрымаць "ліст шчасця" не толькі за перавышэнне хуткасці або няправільную паркоўку, але і за адсутнасць тэхагляду.

Як патлумачылі ў прэс-службе ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама, з 1 сакавіка 2021 года сапраўды ўступаюць у сілу змяненні ў кодэксы. Пасля гэтага толькі адкрываецца прававая магчымасць прыцягнення да адказнасці з дапамогай камер, якія працуюць у аўтаматычным рэжыме, за такія парушэнні, як праезд на чырвоны сігнал святлафора, а таксама машын з не пройдзеным тэхаглядам.

"Аднак з тэхнічнага пункта гледжання ў бліжэйшай перспектыве гэта немагчыма, больш за тое на сённяшні дзень Дзяржаўтаінспекцыяй пытанне аператыўнай рэалізацыі такіх магчымасцей не ставіцца", - адзначаюць у прэс-службе ведамства.

За першыя паўтара месяца 2021 года тэхагляд прайшлі больш як 44 тысяч транспартных сродкаў - на 30% больш, чым за такі ж перыяд 2020-га. Нагадаем, з 1 студзеня ўлады адвязалі дзяржпошліну ад тэхагляду, і кіроўцы пачалі актыўна праходзіць працэдуру допуску да дарожнага руху.

Чытайце таксама: