Ахвярамі каронавіруса ў свеце сталі 2,5 млн чалавек

Найбольш высокая смяротнасць у выніку заражэння каронавіруснай інфекцыяй - у Злучаных Штатах.
Sputnik

МІНСК, 26 лют – Sputnik. Ахвярамі каронавіруснай інфекцыі ў свеце сталі больш за 2,5 мільёна чалавек.

Сярод краін, у якія COVID-19 прынёс больш за ўсё смярцей, ЗША, Бразілія, Мексіка, Індыя і Злучанае каралеўства.

У ЗША ахвярамі каронавіруса сталі больш за паўмільёна чалавек, у Бразіліі - больш за 240 тысяч чалавек, у Мексіцы - больш за 180 тысяч чалавек.

Усяго ў свеце ад пачатку пандэміі было зафіксавана больш за 112 мільёнаў выпадкаў заражэння СOVID-19.

У Беларусі за мінулыя суткі каронавірусам заразіўся 1191 чалавек - на 88 чалавек менш, чым на дзень раней. За ўвесь перыяд пандэміі ў Беларусі памерлі амаль дзве тысячы чалавек з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй.

Чытайце таксама: