У Мінэнерга вывучаюць перспектывы стварэння майнінг ферм у Беларусі

Майнінг крыптавалют - новы і цікавы для краіны кірунак, адзначыў кіраўнік ведамства Віктар Каранкевіч.
Sputnik

МІНСК, 26 лют – Sputnik. Для таго, каб распачаць стварэнне майнінг ферм у Беларусі, неабходна комплексна вывучыць гэтае пытанне, адзначыў міністр энергетыкі.

Найбольшую колькасць біткоінаў здабывае Кітай, на яго долю прыпадае 65% усёй магутнасці майнінгавай сеткі, адзначыў Каранкевіч. Акрамя таго, фермы па здабычы біткоінаў актыўна ствараюцца ў штатах, Канадзе, Расіі і іншых дзяржавах.

"Для нас гэта новы напрамак. Ён цікавы, але для таго, каб прыступіць да яго, неабходна дэталёвае, комплекснае вывучэнне гэтага пытання, у тым ліку і ацэнка магчымых рызык, звязаных з такім відам дзейнасці. Гэтым займаемся", - цытуе кіраўніка ведамства прэс-служба Мінэнерга.

У 2019 годзе прэзідэнт Беларусі заявіў, што ў краіне неабходна адкрыць майнінгавыя фермы. Паводле яго слоў, месца для іх, ён "пакінуў" каля Беларускай АЭС.

"БелАЗ" прааналізаваў магчымасць прадаваць тэхніку за біткоіны

"Пачакайце, атамную станцыю ўвядзем, лішак электраэнергіі... Я там месца пакінуў. Пабудуем фермы і будзем майніць гэтыя біткоіны і прадаваць. Тым больш кажуць, калі ёсць біткоін, не праблема яго прадаць", - сказаў беларускі лідэр.

Самая папулярная крыптавалюта ў апошні час актыўна і рэгулярна даражэла. У панядзелак біткоін пабіў свой жа рэкорд: яго цана паднялася вышэй за 58 тысяч долараў. Аднак пасля гэтага кошт крыптавалюты рэзка пайшоў на спад. Цяпер за яго даюць 44,5 тысячы долараў.

Актыўны рост біткоіна пачаўся ў лютым. Гэта здарылася пасля таго, як Tesla, якую кантралюе Ілон Маск, заявіла аб інвеставанні ў біткоін 1,5 мільярда долараў.

Чытайце таксама: