Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі

Мезенцаў: Захад робіць усё, каб адарваць Беларусь ад Расіі

Пасол РФ у рэспубліцы патлумачыў прычыны санкцый у дачыненні да Беларусі і Расіі - уся справа ў збліжэнні двух краін, з якім не згаджаюцца на Захадзе.
Sputnik

МІНСК, 3 сак – Sputnik. Пасол Расіі ў Беларусі Дзмітрый Мезенцаў упэўнены, што санкцыі і пагрозы - тупіковы шлях, які ні да чаго не прывядзе, а толькі зробіць бядней два бакі, пра гэта ён распавёў у эфіры праграмы "Паспець да паўночы" тэлеканала "Беларусь 1".

Ён прывёў у прыклад вытрымкі з амерыканскага Акту аб дэмакратыі ў Беларусі, у якім патрабавалася прадаставіць звесткі для ЗША аб тым, як Расія выкарыстоўвае палітычны крызіс у рэспубліцы ў мэтах атрымання большага палітычнага і эканамічнага кантролю.

"Гэта пішацца ў Вашынгтоне, гэта "прыклад" павагі суверэнітэту, нацыянальнай цэласнасці і незалежнасці як Расіі, так і Беларусі", - пракаментаваў дакумент Мезенцаў.

Пры гэтым ён адзначыў, што фармуліроўкі такіх даручэнняў ярка паказваюць, што на самой справе хвалюе Захад.

"Палітычная інтэграцыя, збліжэнне Беларусі і Расіі - важнейшы фактар, з якім не згаджаюцца на Захадзе. І трэба рабіць усё, каб адарваць Беларусь ад Расіі. І прыкладаў на нашых вачах велізарнае мноства", - сказаў Мезенцаў.

Пра БелАЭС і двайныя стандарты

Асобна закранулі ў эфіры пазіцыю Літвы адносна БелАЭС. Мезенцаў падкрэсліў, што не варта крытыкаваць абсалютна бяспечную атамную станцыю толькі таму, што сваёй АЭС у дзяржаве няма.

"Гэта выбар Літвы, нічый іншы. Іншая справа, калі ты потым разумееш, што пэўныя страты ў энергабяспецы краіны сталі відавочныя, ці можна з улікам гэтага ўсведамлення бясконца крытыкаваць абсалютна бяспечную станцыю ў краіне, толькі таму што ў цябе сваёй станцыі няма", - заявіў пасол.

МЗС РБ: парушэнні краінамі Захаду праў чалавека можна пералічваць гадзінамі

Акрамя таго, Мезенцаў нагадаў, што прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка пагадзіўся на дадатковыя стрэс-тэсты, якія можна было не праводзіць. Усе яны паказалі, што АЭС у Астраўцы не ўяўляе пагрозы.

"Больш за тое, па тым жа праекце "Расатама" будуюцца станцыі ў адной з еўрапейскіх краін зусім непадалёк ад Літвы. Але мы не чуем ніякай крытыкі ў адносінах да той краіны, але пры гэтым мы чуем бясконцыя прэтэнзіі і дакоры ў адрас станцыі ў Астраўцы" , - падкрэсліў Мезенцаў.

Чытайце таксама: