МІНСК, 4 сак – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў супрацоўнікаў і ветэранаў органаў унутраных спраў з Днём міліцыі, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Беларуская міліцыя 4 сакавіка адзначае прафесійнае свята.
"Кожны з вас штодня знаходзіцца на пярэднім краі барацьбы са злачыннасцю, справай даказваючы адданасць краіне і народу, захоўваючы пры гэтым прыхільнасць слаўным традыцыям, якія былі закладзены ветэранамі службы", - гаворыцца ў віншаванні кіраўніка дзяржавы.
Паводле яго слоў, падзеі мінулага года паказалі значнасць органаў правапарадку ў забеспячэнні стабільнасці грамадства і бяспекі грамадзян. Лукашэнка назваў той перыяд "адзін з самых складаных перыядаў у біяграфіі беларускай міліцыі".
Лукашэнка падкрэсліў, што праваахоўнікі годна справіліся з замахам на канстытуцыйны лад дзяржавы. "Да канца выканалі свой абавязак, праявіўшы мужнасць, стойкасць і высокі прафесіяналізм. Паказалі сябе сапраўднымі патрыётамі", - асабліва адзначыў Лукашэнка.
Прэзідэнт упэўнены, што беларуская міліцыя і надалей будзе працаваць, надзейна абараняючы прававыя асновы дзяржаўнага ладу і нейтралізуючы выклікі і пагрозы для эканомікі і мірнага жыцця беларусаў.
"Дзякую за сумленную, бездакорную службу. Жадаю вам моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту", - сказаў Лукашэнка.
Чытайце таксама:
- У міліцыі патлумачылі, чаму БЧБ-сцягі на балконах прыраўноўваюць да пікетаў
- МУС стварыла базу ўдзельнікаў несанкцыянаваных акцый. Хто туды трапіць?
- МУС: распачаты сотні крымінальных спраў па фактах абразаў і пагрозаў