Хто фундаваў пачатак Другой сусветнай вайны? Палітолаг пра рассакрэчаныя дакументы
© Sputnik
Шыфроўка, пра якую распавядае палітолаг на сваім youtube-канале, была адпраўлена 12 красавіка 1945 года з Лондана ў Маскву, у ёй гаварылася пра аперацыю віцэ-прэзідэнта Імперскага банка фашысцкай Германіі Эміля Куля па дастаўцы ў саляныя шахты паблізу Бруселя велізарнай колькасці зліткаў золата, сабранага ў вязняў канцлагераў.
"Гэты Куль быў не толькі віцэ-прэзідэнтам Рэйхсбанка, але адначасова членам савета дырэктараў Банка міжнародных разлікаў Швейцарыі. Гэта адна з сённяшніх ключавых структур – круцей за Федэральную рэзервовую службу ЗША. А заснавальнікамі гэтай фінансавай структуры, якая размяшчаецца ў Швейцарыі, былі Імперскі банк фашысцкай Германіі, Банк Англіі, а таксама прыватныя амерыканскія банкі на чале з банкірскім домам Моргана. І найбольшая актыўнасць гэтага банка была зафіксавана ў гады Другой сусветнай вайны, калі агульная сума праведзеных праз яго аперацый дасягнула 500 мільярдаў долараў, гэта чатыры пятых залатога запасу Трэцяга Рэйха. Вось гэта ўсё было ў шыфр-тэлеграме", - распавядае Панарын.
Па словах эксперта, гэтая "інфармацыйная бомба" засталася без належнай увагі сусветных СМІ, хоць, да прыкладу, Банк Англіі яшчэ ў 1932 году фінансаваў выбарчую кампанію Гітлера, і "фактычна з дапамогай грошаў брытанскага дзяржаўнага банка Гітлер і прыйшоў да ўлады". Трэцім складнікам "спонсарскага трохвугольніка" сталі Морганы - адна з найстарэйшых і найбуйнейшых фінансавых груп ЗША, якая мела дачыненне да брытанскай разведкі. Па звестках палітолага, маштабны фінансавы крызіс у ЗША на пачатку 20 стагоддзя быў справакаваны імі свядома, каб дапамагчы стварэнню Федэральнай рэзервовай службы.
Чытайце таксама:
- Фільм пра дзяўчынку з блакаднага Ленінграда ўбачаць ва ўсім свеце
- Пасол РФ: чым далей Перамога, тым складаней усведамляецца маштаб подзвігу
- Мясцовыя жыхары за свае грошы ўсталявалі помнік спаленай вёсцы на Любаншчыне