Рэзкае зніжэнне: за суткі на каронавірус захварэлі 609 беларусаў

Ад пачатку пандэміі ў краіне зарэгістравалі ўжо больш за 298 тысяч чалавек, ачунялі за гэты час - больш за 288 тысяч.
Sputnik

МІНСК, 10 сак – Sputnik. У Беларусі за мінулыя суткі захварэлі на каронавірус 609 чалавек, вынікае з новай статыстыкі Міністэрства аховы здароўя рэспублікі.

Ад пачатку пандэміі COVID-19 у краіне было зарэгістравана 298 123 чалавекі, у якіх пацверджаны каронавірус. За гэты час ачунялі 288 613 пацыентаў (564 за мінулыя суткі). Памерлі ад каронавіруса яшчэ восем чалавек, за ўвесь час ахвярамі COVID сталі 2063 беларусы.

За мінулыя суткі лабараторыі выканалі 7 030 тэстаў, усяго ў краіне праведзены 5 млн 32 тысячы 74 тэсты.

Вакцына ад каронавіруса ў Беларусі

Цалкам адкрытыя для турызму краіны свету назвалі ў ААН
Першай замежнай дзяржавай, якая атрымала не толькі расійскую вакцыну "Спутник V", але і тэхналогіі па вытворчасці прэпарата, стала Беларусь.

У студзені гэтага года стартавала масавая вакцынацыя медработнікаў, масава беларусаў плануюць пачаць прышчапляць ўжо ў красавіку.

Раней кіраўнік Міністэрства аховы здароўя рэспублікі Дзмітрый Піневіч паведаміў, што штомесяц у краіне будзе вырабляцца каля 500 тысяч доз вакцыны "Спутник V".

Чытайце таксама: