Сабаленка выйшла ў 1/4 фіналу турніру ў ААЭ

Спартсменка працягвае пераможнае шэсце на турніры ў ААЭ, на гэты раз яна адолела эстонку Анэт Кантавэйт (24).
Sputnik

МІНСК, 10 сак – Sputnik. Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка, якая займае восьмы радок у рэйтынгу WTA, выйшла ў 1/4 фіналу турніру ў Дубаі, паведамляе Sputnik.

У аўторак беларуска ўдала пачала турнір катэгорыі Premier 5 у ААЭ, адолеўшы францужанку Алізэ Карнэ (59). У трэцім крузе спаборніцтваў Сабаленке супрацьстаяла эстонка Анэт Кантавэйт (24). Беларуска лёгка забрала два сэты і давяла рахунак да пераможнага - 6:3, 6:2.

Суперніцы правялі на корце ледзь больш за гадзіну.

У матчы за выхад у паўфінал саперніцай Сабаленкі будзе пераможца супрацьстаяння Гарбін’е Мугуруса (16, Іспанія) - Іга Свёнтэк (15, Польшча).

Новы рэйтынг WTA: Сабаленка і Азаранка засталіся там жа, Герасімаў падняўся

Турнір катэгорыі WTA 1000 у ААЭ завершыцца 13 сакавіка, яго прызавы фонд складае амаль два мільёны долараў.

Прэм'ер-серыя турніраў WTA - гэта катэгорыя спаборніцтваў Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA), якая існуе з 2009 года. У яе ўваходзяць 22 турніры.

Турніры катэгорыі Premier 5 маюць прызавы фонд не менш за 2 мільёны 746 тысяч долараў. Больш спартсмены могуць зарабіць толькі на фінале Сусветнага тура і спаборніцтвах Premier Mandatory.

Чытайце таксама: