Радыё

Палітолаг: Расію і Беларусь пакуль не чакаюць у канцэпцыі "агульнай Еўропы"

Нямецкі палітолаг Аляксандр Рар прааналізаваў плюсы і мінусы пераходу свету да шматпалярнасці і зрабіў прагноз, якія новыя "полюсы сілы" яшчэ могуць узнікнуць і як з іх з'яўленнем трансфармуецца канцэпцыя "агульнай Еўропы".
Sputnik
Палітолаг: Расію і Беларусь пакуль не чакаюць у канцэпцыі "агульнай Еўропы"

Свет плаўна сыходзіць ад монапалярнасці, пры якой апошнія 25-30 гадоў глабальнай эканомікай, паводзінамі дзяржаў і пабудовай міжнародных інстытутаў фактычна кіраваў Захад, у першую чаргу, ЗША і Еўрапейскі саюз, адзначыў на АНТ палітычны эксперт.

"Цяпер свет становіцца шматпалярным, за апошнія 10 гадоў з'явіліся моцныя полюсы ў гэтым свеце, у першую чаргу Кітай, але і Расія зноў аднавіла сваю моц на сусветнай арэне. Ёсць Індыя, якая таксама жадае, каб на яе глядзелі як на полюс сілы ў гэтым новым сусветным парадку", - разважае палітолаг.

Гэтыя новыя полюсы (новыя моцныя дзяржавы) не хочуць, каб свет будаваўся толькі пад кантролем Захаду, таму і ўзнікае ўсё больш новых канфліктаў, якія як люстэрка адлюстравала цяперашняя Канферэнцыя па бяспецы ў Мюнхене, адзначыў Рар.

"Ёсць сілы, якія падтрымліваюць ідэю шматпалярнага свету і прапануюць у гэтым свеце нейкае новае супрацоўніцтва і новыя інстытуты, і ёсць стары свет, які гэтаму жорстка супрацьстаіць", - растлумачыў ён.

Пры гэтым, паводле слоў палітолага, пакуль не страціла сваёй актуальнасці і ідэя "Вялікай Еўропы ад Лісабона да Уладзівастока", і да гэтай канцэпцыі ў любы момант можна вярнуцца. Калі канфлікты паміж Захадам і Расіяй сыдуць на задні план, менавіта гэтая канцэпцыя пераможа, мяркуе эксперт.

"Ёсць два бачання на Захадзе: як быць ці што будзе з будучай Еўропай. Ёсць канцэпцыя ЗША, якую падтрымліваюць такія краіны як Польшча, прыбалтыйскія дзяржавы, Румынія. Яна абвяшчае, што трэба Еўропу ўбудаваць у трансатлантычны саюз ад Ванкувера да Данецка, гэта значыць уключыць ў гэтую агульную Еўропу разам з Амэрыкай і Украіну, але Расію не, і, мабыць, Беларусь не", распавядае Рар.

Ёсць іншая канцэпцыя, якая супярэчыць першай, яе падтрымліваюць эліты ў Германіі, Францыі - у так званай "старой Еўропе", разважае эксперт.

Хто спансіраваў пачатак Другой сусветнай вайны? Палітолаг пра рассакрэчаныя дакументы

"Гэта значыць, што ўсё ж такі трэба выбудаваць кантынентальную Еўропу, агульную прастору ад Лісабона да Уладзівастока ці хаця б ад Лісабона да Урала для таго, каб уключыць туды не толькі Расію, але тыя краіны, якія сёння ўваходзяць у АБСЕ, якія падпісалі Парыжскую хартыю , якія цягнуцца да Еўропы і дзесьці таксама з'яўляюцца часткай еўрапейскай сям'і", - адзначае ён.

Гэтыя дзве розныя канцэпцыі пакуль змагаюцца паміж сабой і пакуль незразумела, якая пераможа, рэзюміруе палітолаг.

Чытайце таксама: