Відэа

Як "вартавік" вучыцца адбіваць атаку бамбардзіроўшчыкаў - відэа

Вартавы карабель Балтыйскага флоту "Ярослав Мудрый" знаходзіўся ў моры на вучэнні. Як судна адбівала атакі з паветра - глядзіце на відэа.
Sputnik

Маракам прыйшлося нялёгка - трэніроўкі праходзілі і днём, і ноччу, праблем дадалі і дрэнныя ўмовы надвор'я. У цёмны час сутак і ў снегапад умовы бачнасці абмежаваныя.

Беларускую армію правераць на боегатоўнасць па загадзе міністра

Экіпажу "вартавіка", прама як падводнікам, давялося шукаць цэль і наводзіць на яе зброю толькі з дапамогай прыбораў.

Ролю саперніка ў дадзеным выпадку выканалі супрацьлодкавыя верталёты Ка-27 і бамбардзіроўшчыкі Су-24.

Вартавы карабель адстрэльваўся ад паветраных цэлей артылерыйскім комплексам блізкага бою "Кортик". Вучэбная атака была адбіта паспяхова.

Чытайце таксама: