Міністэрства абароны РБ растлумачыла ўказ Лукашэнкі аб выкарыстанні пазабюджэтных сродкаў

Асобныя "псеўдаэксперты", па інфармацыі Мінабароны, распаўсюджвалі весткі, што ўказ нібыта дазваляе вайскоўцам сумяшчаць паслугі ў сферы бяспекі з дзейнасцю па атрыманні прыбытку. У ведамстве патлумачылі, чаму гэта не так.
Sputnik

МІНСК, 15 сак – Sputnik. Указ прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі спрасціў механізм паступлення грошаў ад дзейнасці, якая прыносіць даходы, у рэспубліканскі бюджэт і вылучэння іх на патрэбы Узброеных Сіл (УС), заявілі ў прэс-службе Мінабароны Беларусі.

Указ кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі ад 9 сакавіка №85 "Аб выкарыстанні пазабюджэтных сродкаў" быў апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. У Мінабароны падкрэслілі, што "асобныя псеўдаэксперты" распаўсюджвалі інфармацыю, што ўказ нібыта дазваляе вайскоўцам сумяшчаць паслугі ў сферы бяспекі з дзейнасцю па атрыманні прыбытку. У ведамстве патлумачылі, чаму гэта не так.

Там падкрэслілі, што, згодна з указам прэзідэнта, грошы, якія воінскія часці атрымліваюць ад дзейнасці, што прыносіць даходы, пасля таго, як выплачваюцца падаткі, выкарыстоўваюць выключна на патрэбы войскаў. У прыватнасці, на набыццё, рамонт або мадэрнізацыю ўзбраення, ваеннай і спецыяльнай тэхнікі і маёмасці, а таксама на ўтрыманне i развiццё матэрыяльна-тэхнічнай базы.

Райс і "праклятыя салдаты": гісторыя скандалу паміж Мінскам і Варшавай

У Мінабароны адзначылі, што сродкі могуць быць накіраваны таксама на рамонт у казарме, закупку неабходных прыстасаванняў для навядзення зброі (каліматарных прыцэлаў), бронекамізэлек і неабходных дэталей для аўтамабіляў, якія знаходзяцца ў штаце воінскіх частак.

Як падкрэслілі ў прэс-службе, указ №85 скараціў дакументаабарот і спрасціў механізм паступлення грошаў ад дзейнасці, што прыносiць даходы, у рэспубліканскі бюджэт і вылучэння іх на патрэбы УС.

У Мінабароны дадалі, што факты распаўсюджвання недакладнай і скажонай інфармацыі аб УС неадкладна накіроўваюцца ў Мінінфарм.

Чытайце таксама: