МІНСК, 15 сак – Sputnik. За мінулыя суткі ў рэспубліцы зарэгістравалі 947 пацыентаў з каронавірусам, выпісаліся 658 чалавек, паведамілі ў міністэрстве аховы здароўя краіны ў панядзелак.
Паводле інфармацыі Міністэрства аховы здароўя, за мінулыя 24 гадзіны памерлі 8 чалавек (усяго 2103 пацыенты за ўвесь час пандэміі).
"Ад пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваны 303 тысячы 270 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19", - гаворыцца ў паведамленні.
Пры гэтым за ўвесь час распаўсюджвання інфекцыі ачунялі больш за 294 тысячы чалавек, у якіх раней быў пацверджаны каронавірус.
За мінулыя суткі выкананы 12 тысяч 395 тэстаў. Усяго ж у рэспубліцы праведзена больш за 5 мільёнаў 113 тысяч ПЦР-даследаванняў.
"Брытанскі штам" у Беларусі
Эпідэміёлагі лічаць, што так званы "брытанскі" штам найбольш заразны сярод усіх раней зафіксаваных мутацый COVID-19. Акрамя таго, па папярэдняй версіі медыкаў, гэтая мутацыя яшчэ і больш смяротная.
Міністр аховы здароўя Беларусі Дзмітрый Піневіч пракаментаваў з'яўленне новага штама ў Беларусі, заявіўшы, што "прычын для панікі не бачыць". Паводле яго слоў, гэта павінна было здарыцца. І сітуацыя развіваецца так, як меркавалі раней эпідэміёлагі. Піневіч таксама адзначыў, што ўсе, хто заразіўся "брытанскай" мутацыяй віруса ў Беларусі, пераносяць захворванне ў лёгкай форме.
Вакцынацыя ў Беларусі
У лютым на "Белмедпрэпаратах" выпусцілі пробную серыю вакцыны. Зараз пробнікі праходзяць экспертызу ў расійскім цэнтры Гамалеі, які з'яўляецца распрацоўшчыкам дадзенага прэпарата. Усіх жадаючых пачнуць прышчапляць вакцынай, выпушчанай на беларускім фармпрадпрыемстве, з красавіка.
Чытайце таксама:
- Біячып для выяўлення вірусаў распрацоўваюць беларускія навукоўцы
- ЕС пачне перамовы па закупках расійскай вакцыны "Спутник V"
- Міністэрства аховы здароўя: інцыдэнт з кіслародам у Віцебску не звязаны з гібеллю хворых