Генеральная пракуратура: па "пратэстных" справах асуджана больш за 400 чалавек

Праваахоўныя органы ўстанаўлівалі фігурантаў спраў пры дапамозе аўтаматызаванага абсталявання і спецыялізаванага праграмнага забеспячэння.
Sputnik

МІНСК, 17 сак – Sputnik. Больш за 450 пратэстных крымінальных спраў, па якіх праходзяць больш за 630 чалавек, накіраваны ў суды па ўсёй краіне, пра гэта паведамілі ў Генеральнай пракуратуры.

Усяго ад пачатку пратэстаў у Беларусі, па дадзеных Следчага камітэта, распачата больш за дзве тысячы крымінальных спраў, звязаных з масавымі беспарадкамі і іншымі злачынствамі гэтай накіраванасці.

"Да цяперашняга часу пракуроры накіравалі ў суды ўжо 468 крымінальных спраў у дачыненні да 631 асобы, больш за 400 абвінавачаным вынесены прысуды", - паведамілі Sputnik у Генеральнай пракуратуры.

Па словах пракурораў, гаворка ідзе пра ўдзел ў незаконных масавых мерапрыемствах, гвалт у дачыненні да прадстаўнікоў праваахоўнага блока, іх публічную абразу, хуліганства, здзек над дзяржсімволікай.

У Генпракуратуры адзначылі, што праваахоўныя органы былі зарыентаваны на аператыўнае ўстанаўленне грамадзян, якія ўчынілі такія правапарушэнні і злачынствы, у тым ліку пры дапамозе аўтаматызаванага абсталявання і спецыялізаванага праграмнага забеспячэння.

Асацыяцыю па недапушчэнні негатыўнага кантэнту стварылі ў Беларусі

"Праваахоўныя органы працягваюць раскрываць злачынствы супраць грамадскай бяспекі, якія мелі месца ў 2020 годзе", - адзначылі ў Генеральнай пракуратуры.

Пракуроры прымаюць дадатковыя меры па актывізацыі следства, вышуку вінаватых у супрацьпраўных дзеяннях, якія, верагодна, разлічвалі застацца неўстаноўленымі.

"Пракуратура і надалей будзе каардынаваць працу праваахоўных органаў у мэтах прыцягнення да адказнасці кожнага, хто зрабіў замах на правапарадак, а таксама забеспячэння ў краіне нацыянальнай і сацыяльнай бяспекі, паступальнага развіцця дзяржавы і грамадства", - папярэдзілі ў галоўным наглядным ведамстве краіны.

Пратэсты ў Беларусі

Карпянкоў адкрыта аб пратэстах, цкаванні родных і службе
Пасля выбараў прэзідэнта 9 жніўня 2020 года, дзе перамог Аляксандр Лукашэнка, які набраў, паводле звестак ЦВК, больш за 80% галасоў, у краіне пачаліся масавыя пратэстныя акцыі апазіцыі, у Мінску і рэгіёнах краіны яны былі спалучаны з беспарадкамі. Падчас разгону ўдзельнікаў несанкцыянаваных мерапрыемстваў сілавікі выкарыстоўвалі спецсродкі і спецтэхніку.

Як заяўляў у лютым кіраўнік КДБ Іван Церцель, сітуацыя ў краіне стабілізавана, пік пратэстаў пройдзены. Пры гэтым, паводле яго слоў, "замежныя цэнтры, якія спансуюцца і фінансуюцца за кошт розных фондаў, працягваюць функцыянаваць, яны радыкалізуцца і робяць спробы ўсё ж такі аднавіць вось гэтыя дзеянні, якія былі раней".

Чытайце таксама: