Генпракуратура распачне справу па факце генацыду беларускага народа ў ВАВ

Генеральная пракуратура Беларусі сумесна з парламентам падрыхтавала праект закона, накіраванага на супрацьдзеянне гераізацыі нацызму.
Sputnik

МІНСК, 18 сак – Sputnik. Генпракуратура плануе распачаць крымінальную справу па факце генацыду беларускага народа ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны, пра гэта заявіў генеральны пракурор рэспублікі Андрэй Швед.

"Генпракуратура некалькі месяцаў таму пачала працу, накіраваную на тое, каб вырашыць пытанне аб узбуджэнні крымінальнай справы па факце генацыду беларускага народа ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны. (...) у бліжэйшы час такое пытанне будзе разгледжана", - цытуе Шведа агенцтва БелТА.

Паводле яго слоў, сёння пра гэта паведамілі кіраўніку дзяржавы. Швед таксама распавёў, што Генпракуратура сумесна з парламентам падрыхтавала праект закона, накіраванага на супрацьдзеянне гераізацыі нацызму: "Мы дэталёва абмеркавалі гэты законапраект. Ён на злобу дня".

Па словах генпракурора, прыняцце закона стане сур'ёзным крокам у супрацьдзеянні негатыўным праявам, якія маюць месца. У сувязі з гэтым Швед адзначыў, што ў СМІ і інтэрнэце з'явіліся выказванні, накіраваныя на тое, каб абяліць "нацысцкіх злачынцаў, якія ў гады Вялікай Айчыннай вайны здзейснілі злачынства супраць беларускага народа, зладзілі тут генацыд".

У агенцтве "Россия сегодня" прадставілі праект "Бессмертная память"

Сёння кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка правёў нараду, на якой была абмеркавана тэма ўдасканалення заканадаўчых актаў у сферы забеспячэння нацыянальнай бяспекі і аховы грамадскага парадку. На яе былі запрошаны прэм'ер, кіраўнікі палат парламента, старшыня Вярхоўнага суда, кіраўнікі сілавога праваахоўнага блока.

Усяго падрыхтавана каля дзесяці законапраектаў. Як адзначыў кіраўнік дзяржавы, у бліжэйшы час гэтыя дакументы павінны быць не толькі разгледжаны парламентам, але і аператыўна ўведзены ў дзеянне.

Чытайце таксама: