На дадзены момант на рахунку беларускіх атлетаў 18 ліцэнзій на Алімпіяду ў Токіа.
У пачатку сакавіка ў Польшчы прайшоў чэмпіянат Еўропы ў памяшканні, у ім прынялі ўдзел 22 беларускія спартсмены. Золата кантынентальнага форуму заваяваў скакун у вышыню Максім Недасекаў, а бронзавую ўзнагароду прынесла Ірына Жук (скачок з шастом).
Зараз спартсмены актыўна рыхтуюцца да галоўнага старту чатырохгоддзя.
Больш падрабязна аб падрыхтоўцы да Гульняў і планах на Алімпіяду распавядалі:
- галоўны трэнер нацыянальнай каманды па лёгкай атлетыцы, намеснік старшыні БФЛА Юрый МАІСЕВІЧ;
- намеснік старшыні БФЛА, выканаўчы дырэктар Марыя КАЛАСОЎСКАЯ;
- член нацыянальнай каманды Максім НЕДАСЕКАЎ (скачок у вышыню);
- член нацыянальнай каманды Анастасія МІРОНЧЫК-ІВАНОВА (скачок у даўжыню і трайны скачок).