У армію Беларусі прызавуць 100 маладых афіцэраў запасу

Прызыву будуць падлягаць тыя беларусы, якія маюць вайсковае званне афіцэра і з'яўляюцца залічанымі ў запас.
Sputnik

МІНСК, 19 сак – Sputnik. Да ста маладых афіцэраў прызавуць у Беларускую армію ў бягучым годзе, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства абароны рэспублікі.

Адпаведнае распараджэнне зазначана ва ўказе прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, які ён падпісаў у чацвер 18 сакавіка.

Мінабароны Беларусі і РФ падпісалі праграму стратэгічнага партнёрства

"У 2021 годзе ва Узброеныя сілы прызываюцца да 100 грамадзян мужчынскага полу ва ўзросце да 27 гадоў, якія прайшлі навучанне па адпаведных праграмах падрыхтоўкі афіцэраў запасу на ваенных кафедрах або факультэтах", - сказалі ў Мінабароны.

Там таксама ўдакладнілі, што прызыву будуць падлягаць тыя беларусы, якія маюць вайсковае званне афіцэра і з'яўляюцца залічанымі ў запас.

Чытайце таксама: