МІНСК, 19 сак – Sputnik. Беларуска-расійскія вучэбныя манеўры ў частках ВПС і СПА завяршыліся ў чацвер, пра гэта паведамілі ў прэс-службе Міністэрства абароны Беларусі.
Да вучэнняў, якія прайшлі з 16 па 18 сакавіка, ад Расіі былі залучаны аператыўныя групы Заходняй, Цэнтральнай і Паўднёвай ваенных акруг. Адпрацаваны пытанні перабазіравання авіяцыі ВКС РФ на беларускія аэрадромы.
Кіраўніцтва высока ацаніла дзеянні падначаленых. Усе задачы былі выкананы на адзнаку выдатна. У прыватнасці, былі спланаваны і выкананы дзеянні на выпадак сумеснай абарончай аперацыі сіламі рэгіянальнай групоўкі. Таксама былі адпрацаваны дзеянні па ахове заходняй мяжы Саюзнай дзяржавы.
Падраздзяленні ВПС і СПА працягнуць умацоўваць супрацоўніцтва. Самым сур'ёзным іспытам для ваенных Беларусі і Расіі стануць сумесныя стратэгічныя вучэнні "Захад-2021". Яны адбудуцца ўвосень, да іх беларускія і расійскія ваенныя будуць паляпшаць вывучку. Акрамя таго беларускія каманды ваенных будуць прадстаўлены на прафесійных конкурсах "Армейскіх міжнародных гульняў". Лётчыкі, да прыкладу, могуць змагацца ў такой дысцыпліне як "Авіядартс".
Чытайце таксама:
- Мінабароны РФ расказала аб сумесных вучэннях Расіі і Беларусі ў сакавіку
- Мінабароны Беларусі і РФ падпісалі праграму стратэгічнага партнёрства
- Дзяржкамваенпрам: беларуская ракета для РСЗА "Паланэз" ужо гатова