Сучасныя тэхналогіі ўжываюць у расійскай арміі пры наборы кандыдатаў на ваенную службу па кантракце, паведамляе Мінабароны РФ. У пунктах адбору з'явіліся VR-ачкі і "гульня", з дапамогай якой будучых кантрактнікаў могуць праверыць у розных ролях.
"Кандыдатам даюць магчымасць ужыцца ў ролі стралкоў, хімікаў-разведчыкаў, механікаў-вадзіцеляў, гранатамётчыкаў і іншых ваенных спецыялістаў", - гаворыцца ў подпісы да апублікаванага ваенным ведамствам роліка.
Праходзіць выпрабаванне і яшчэ адна навінка - кампьютэрны тэст, які дапамагае вызначыць стрэсаўстойлівасць кандыдатаў. Гэта можна назваць кампьютэрнай гульнёй, але кіраванне персанажам у ёй адбываецца не з дапамогай клавіятуры і мышы, а праз датчык пульса.
У спаборніцкай методыцы "Вадалаз", як распавядаюць у Мінабароны, чым ніжэй пульс таго, каго тэстуюць, тым хутчэй апусканне і перамога ў гульні.
Чытайце таксама:
- Сопка, Сушка і Праціўнік: як беларускае войска асвойвае ўзбраенне з РФ
- Паступальнае ўзбраенне: Су-30СМ у Беларусі - відэа
- Беларуская "Флейта" атрымала новы калібр 122-мм