МІНСК, 21 сак – Sputnik. Пошукавы сэрвіс расійскай распрацоўкі будзе па ўмаўчанні ўстаноўлены на гаджэтах з 1 ліпеня, паведамляе прэс-служба Мінлічбы РФ.
Якой менавіта будзе пошукавая сістэма, стане вядома пазней, ураду яшчэ трэба будзе вызначыць сэрвіс.
"З 1 ліпеня 2021 года карыстальнікам будзе забяспечана магчымасць выкарыстання расійскай пошукавай сістэмы па умаўчанні. Парадак вызначэння пошукавай сістэмы будзе вызначаны пастановай урада", - цытуе РІА Навіны ведамства.
Пералік гаджэтаў, на якіх з'явіцца прадусталяваны "пошук" расійскай вытворчасці, уключае ў сябе не толькі смартфоны, але і ноутбукі, камп'ютэры і smart-тэлевізары.
Абавязковы расійскі пошукавік на прыладах будзе прадусталяваны з мэтай імпартазамяшчэння, растлумачылі ў Мінлічбы. Гэта новаўвядзенне - частка стратэгіі развіцця лічбавых прадуктаў, створаных у РФ, дадалі ў ведамстве.
У канцы мінулага года ў Расіі быў прыняты закон, згодна з якім з 1 красавіка 2021 года забаронена прадаваць у Расіі асобныя віды тэхнічна складаных тавараў без перадустаноўкі прадпісанага ўрадам расійскага праграмнага забеспячэння.
Пералік прыкладанняў ужо зацверджаны, сярод іх - пошукавікі, інтэрнэт-браўзеры, паштовыя сэрвісы, сацсеткі і "антывіруснікі".
Чытайце таксама:
- Лукашэнка: інструменты IT выкарыстоўваюцца ў палітычных працэсах
- Беларусь далучаецца да праекта ЕАЭС "Падарожнічаю без COVID-19"
- Па якіх прынцыпах краіны АДКБ будуць рэгуляваць інтэрнэт - Выбарны