Алімпіяда ў Токіа пройдзе без замежных балельшчыкаў

Галоўны старт чатырохгоддзя быў перанесены на год і плануецца, што цяпер ён пройдзе з 23 ліпеня па 8 жніўня.
Sputnik

МІНСК, 22 сак – Sputnik. Алімпійскія гульні ў Токіа пройдуць без замежных гледачоў з-за пандэміі каронавіруса, такое рашэнне было прынята арганізацыйным камітэтам Гульняў пасля сустрэчы з кіраўнікамі МАК.

"Падчас сустрэчы японскім бокам было абвешчана аб рашэнні не дапусціць да ўезду ў Японію гледачоў Алімпійскіх і Паралімпійскіх гульняў з-за мяжы на фоне пандэміі каронавіруса", - гаворыцца ў заяве.

Як паведаміў дырэктар аргкамітэта Гульняў у Японіі Тосіро Муто, усяго замежныя гледачы набылі 630 тысяч квіткоў. З іх 600 тысяч на Гульні і 30 тысяч на Паралімпіяду. Грошы, выдаткаваныя на квіткі, замежнікам будуць вернутыя.

У паведамленні аргкамітэта гаворыцца, што каронавірусная сітуацыя ў Японіі і свеце застаецца вельмі складанай, расце колькасць розных штамаў інфекцыі. Таму, Японія не зможа прыняць замежных балельшчыкаў.

Арганізатары спадзяюцца, што "гэтае рашэнне дазволіць яшчэ лепш забяспечыць бяспеку ўсіх удзельнікаў Гульняў і жыхароў Японіі".

Падтрымка МАК

Як беларускія лёгкаатлеты рыхтуюцца да АГ-2021 у Токіа
У сваю чаргу Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК) і Міжнародны паралімпійскі камітэт (МПК) заявілі аб тым, што яны цалкам паважаюць і прымаюць рашэнне японскага боку. Таму як галоўная задача - забяспечыць бяспеку ўдзельнікаў.

У пасяджэнні, якое прайшло ў анлайн-фармаце, удзельнічалі прэзідэнт МАК Томас Бах, прэзідэнт МПК Эндру Парсанс, кіраўнік аргкамітэта Гульняў у Японіі Сэйко Хасімота.

Чытайце таксама: