МІНСК, 22 сак – Sputnik. Трэцяя хваля каронавіруса можа пачацца ў беларускай сталіцы ўжо ў канцы сакавіка - пачатку красавіка, паведаміла на "Радыё Мінск" начальнік аддзела спецыялізаванай медыцынскай дапамогі камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама Ірына Дрозд.
Паводле яе слоў, сказаць, што трэцяй хвалі не будзе зусім, спецыялісты не могуць.
"Пра наступленне трэцяй хвалі кажуць інфекцыяністы, эпідэміёлагі. Прычым пра гэта ідзе гаворка не толькі ў Беларусі, але і ў навакольных краінах. З-за росту захворвання ў Польшчы, Чэхіі ўвялі лакдаўн", - патлумачыла Дрозд.
Уздым захворванняў на СOVID-19 у сталіцы чакаем у канцы сакавіка - пачатку красавіка, дадала яна. Пры гэтым пакуль сітуацыя з захворваннем на каронавірус у Мінску, па словах, лекара, "нядрэнная".
"Студзень, люты - пайшло рэальнае зніжэнне лічбаў па захварэлых. На дадзены момант, калі параўноўваць з пікам другой хвалі, які прыйшоўся на канец снежня 2020-га, у нас менш за 50% тых, хто захварэў", - удакладніла Дрозд.
Чытайце таксама:
- ААН распавяла пра сувязь каронавіруса і надвор'я
- Насуперак "байкам аб збоі": эксперт растлумачыў, чаму ЕС купіць "Спутник V"
- "Брытанскі" штам каронавіруса ў Беларусі: што вядома на дадзены момант