Праект закона аб забароне рэабілітацыі нацызму паступіў у парламент

Дапаўненні ў заканадаўства аб супрацьдзеянні экстрэмізму і рэабілітацыі нацызму рыхтавала Генеральная пракуратура Беларусі.
Sputnik

МІНСК, 24 сак – Sputnik. Дэпутаты прыступілі да працы над праектам закона аб недапушчальнасці гераізацыі нацызму, таксама у хуткім часе паступіць праект закона аб узмацненні жорсткасці пакарання за экстрэмізм.

Плануецца, што на вясновай сесіі дэпутацкі корпус разгледзіць дадзеныя законапраекты. Сесія ніжняй палаты беларускага парламента адкрыецца 2 красавіка.

"На вясновай сесіі мы разгледзім законапраекты, накіраваныя на недапушчэнне гераізацыі нацызму і супрацьдзеянне экстрэмізму", - заявіў спікер ніжняй палаты беларускага парламента Уладзімір Андрэйчанка ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1".

Змяненні ў заканадаўства распрацоўвала Генеральная пракуратура. Падрыхтавана новая рэдакцыя закона "Аб супрацьдзеянні экстрэмізму". Згодна з праектам закона, міліцыі і КДБ прадастаўлены паўнамоцтвы па прызнанні груп грамадзян экстрэмісцкімі фарміраваннямі і забароне іх дзейнасці.

Таксама пракурор, органы дзяржбяспекі і ўнутраных спраў атрымаюць права пры выяўленні прыкмет экстрэмісцкіх дзеянняў выносіць прадпісанні заснавальнікам і кіраўнікам арганізацый, індывідуальным прадпрымальнікам пры адсутнасці падстаў для прыцягнення іх да крымінальнай адказнасці.

Акрамя таго, калі закон прымуць, МУС будзе весці пералікі арганізацый, фарміраванняў, індывідуальных прадпрымальнікаў і грамадзян, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

КДБ РБ унёс у спісак маючых дачыненне да тэрарызму яшчэ каля 20 беларусаў

Праектам закона прапануецца пашырыць паняцце "экстрэмісцкія матэрыялы": да іх будуць аднесены не толькі інфармацыйная прадукцыя, але і сімволіка, атрыбутыка, прызначаныя для экстрэмісцкай дзейнасці і яе прапаганды.

Дэпутатам трэба будзе разгледзець і іншыя прапановы аб узмацненні адказнасці за экстрэмізм.

Парламент таксама сумесна з Генпракуратурай распрацаваў праект закона "Аб недапушчэнні рэабілітацыі нацызму". У ім вызначаны прынцыпы і механізмы процідзеяння рэабілітацыі нацызму, гераізацыі нацысцкіх злачынцаў і іх памагатых, прафілактычныя меры па недапушчэнні такіх дзеянняў, ідзе гаворка пра ўзмацненне адказнасці за падобныя дзеянні.

Чытайце таксама: