МІНСК, 24 сак – Sputnik. За мінулыя суткі ў рэспубліцы зарэгістраваны 1378 захварэлых на COVID-19, паведаміла прэс-служба Міністэрства аховы здароўя ў сераду.
Пры гэтым за мінулыя 24 гадзіны выпісаліся 1447 пацыентаў (больш за 304 тысяч за ўвесь час).
Усяго ў краіне былі зарэгістраваны амаль 314 тысяч са станоўчым тэстам на COVID-19.
Ад пачатку пандэміі памерлі 2184 пацыенты з дыягназам "каронавірус" (+9 за мінулыя суткі). Усяго ў Беларусі праведзена больш за 5 мільёнаў 253 тысячы ПЦР-даследаванняў (+18 тысяч 507 тэстаў за мінулыя 24 гадзіны).
Калі чакаць трэцюю хвалю?
У пачатку лютага кіраўнік Міністэрства аховы здароўя Дзмітрый Піневіч сказаў, што эпідсітуацыя ў Беларусі стабілізавалася. Нагадаем, зараз у краіне ідзе прышчэпачная кампанія ад каронавіруса прэпаратам "Спутник V", прышчапляюць медыкаў, педагогаў і сацработнікаў. У пачатку красавіка стартуе масавая вакцынацыя насельніцтва.
Беларуская вакцына ад COVID-19
У цяперашні час Беларусь вырабляе вакцыну "Спутник V" па расійскіх тэхналогіях на базе "Белмедпрэпаратаў". Першая партыя была разліта ў канцы лютага. Плануецца, што прамысловы выпуск расійскай вакцыны - да 500 тысяч доз у месяц - у Беларусі будзе наладжаны ў 20-х чыслах сакавіка.
"Мы дазакуплялі абсталяванне і будзем рабіць", - сказаў Лукашэнка.
Зараз прышчэпачная кампанія ў краіне ідзе расійскай вакцынай "Спутник V" і кітайскай "Сінафарм". Мінск і Пекін абмяркоўваюць пытанні лакалізацыі вытворчасці вакцыны з КНР у Беларусі.
Чытайце таксама:
- Прэзідэнт Беларусі анансаваў старт вытворчасці вакцыны ад каронавіруса
- Урач распавяла, калі ў Мінску пачнецца трэцяя хваля каронавіруса
- Што такое "пашпарты вакцынацыі" і ці пусцяць без іх на мора?