Беларускія дзюдаісты паспрабуюць ўдачу на турніры ў Тбілісі

Прэстыжныя спаборніцтвы серыі Вялікага шлема па дзюдо стануць ужо трэцім буйным форумам для беларускіх спартсменаў у 2021 годзе.
Sputnik

МІНСК, 25 сак – Sputnik. На турніры серыі Вялікага шлема ў Тбілісі, які пройдзе 26-28 сакавіка, выступяць шэсць беларускіх дзюдаістаў, паведамілі Sputnik у Беларускай федэрацыі дзюдо.

Пачнуцца спаборніцтвы ў пятніцу, наймацнейшых выявяць спартсмены ў вагавых катэгорыях 60 і 66 кілаграмаў у хлопцаў, і 48, 52 і 57 кг - у дзяўчат.

Беларускую каманду прадставяць Дзмітрый Шершань (66), Аляксандр Вахавяк і Ягор Кухарэнка (звыш 100), Ксенія Даніловіч (52), Ульяна Мінянкова (57) і Марына Слуцкая (звыш 78).

Беларускія дзюдаісты да турніру ў Грузіі правялі падрыхтоўку ў "Стайках".

Цікава, што Слуцкая ўжо заваёўвала бронзавыя (2016 і 2019 гады), сярэбраны (2018) і залатую медалі (2017) турніру ў Тбілісі.

Удзел у спаборніцтвах прымуць больш за 500 атлетаў з 80 краін свету.

Першая няўдача і поспех

Да гэтага беларускія дзюдаісты няўдала пачалі год, выступіўшы на турніры серыі "Мастэрс" (11-13 студзеня) у Дохе. Першы поспех да іх прыйшоў на спаборніцтвах серыі Вялікага шлема ў Тэль-Авіве ў канцы лютага.

Аўтар "паліць": Пуцін у кімано і Лукашэнка ў хакейнай форме - відэа

Першую ўзнагароду ў скарбонку нацыянальнай каманды Беларусі прынёс Дзмітрый Мінько, які заваяваў серабро ў вагавой катэгорыі 66 кілаграмаў. На трэцюю прыступку п'едэстала гонару ўзнімалася Слуцкая.

Беларускай камандзе яшчэ трэба будзе выступіць на турнірах серыі Вялікага шлема ў Ташкенце, Антальі і Парыжы, а таксама на чэмпіянаце Еўропы ў Партугаліі і сусветным форуме ў Венгрыі. Пасля гэтых спаборніцтваў завершыцца алімпійскі адбор.

Чытайце таксама: