МІНСК, 22 сак – Sputnik. Алімпійскія гульні ў Токіа пройдуць без замежных гледачоў з-за пандэміі каронавіруса, такое рашэнне было прынята арганізацыйным камітэтам Гульняў пасля сустрэчы з кіраўнікамі МАК.
"Падчас сустрэчы японскім бокам было абвешчана аб рашэнні не дапусціць да ўезду ў Японію гледачоў Алімпійскіх і Паралімпійскіх гульняў з-за мяжы на фоне пандэміі каронавіруса", - гаворыцца ў заяве.
Як паведаміў дырэктар аргкамітэта Гульняў у Японіі Тосіро Муто, усяго замежныя гледачы набылі 630 тысяч квіткоў. З іх 600 тысяч на Гульні і 30 тысяч на Паралімпіяду. Грошы, выдаткаваныя на квіткі, замежнікам будуць вернутыя.
У паведамленні аргкамітэта гаворыцца, што каронавірусная сітуацыя ў Японіі і свеце застаецца вельмі складанай, расце колькасць розных штамаў інфекцыі. Таму, Японія не зможа прыняць замежных балельшчыкаў.
Арганізатары спадзяюцца, што "гэтае рашэнне дазволіць яшчэ лепш забяспечыць бяспеку ўсіх удзельнікаў Гульняў і жыхароў Японіі".
Падтрымка МАК
У пасяджэнні, якое прайшло ў анлайн-фармаце, удзельнічалі прэзідэнт МАК Томас Бах, прэзідэнт МПК Эндру Парсанс, кіраўнік аргкамітэта Гульняў у Японіі Сэйко Хасімота.
Чытайце таксама:
- Пасля "сексісцкага" скандалу ў Японіі абралі новага кіраўніка камітэта АГ
- Без права на памылку: беларускія баксёры разлічваюць на 4 пуцёўкі на Гульні
- Лукашэнка: задача - сфарміраваць баяздольны "дэсант" са спартсменаў на АГ