Відэа

Сакура заквітнела ў Кітаі раней часу - відэа

Звычайна кветкі на дрэвах распускаюцца ў красавіку або траўні, але ў гэтым годзе ўжо ў канцы сакавіка госці парку Далао могуць убачыць ўражлівыя пейзажы. Глядзіце, як гэта выглядае, на відэа Sputnik.
Sputnik

Дрэвы сакуры зацвілі ў кітайскім Цындао. Штогод паглядзець на пейзажы саду Далао прыязджаюць тысячы турыстаў. Госці прызнаюць: разглядванне квітнеючай сакуры дазваляе зняць стрэс.

Тысячы дрэў ператварылі мясцовыя пейзажы ў рай для турыстаў і аматараў сэлфі.

Пурпурны колер далёкіх астравоў

Але звычайна гэтыя дрэвы зацвітаюць ў сярэдзіне красавіка ці пачатку траўня. Так што сакура ў сакавіку - гэта не толькі прыгожая, але яшчэ і рэдкая з'ява.

У Японіі сакура сёлета таксама зацвела рэкордна рана. Там лічыцца, што сакура заквітнела, калі на адным дрэве распусцілася хоць бы пяць бутонаў.

У Мінску сакуру таксама можна ўбачыць - у "Садзе надзеі" у раёне вуліцы Прытыцкага, у Сендайскім скверы і ў Батанічным садзе.

А наколькі прыгожа ў Кітаі ўжо цяпер, глядзіце на відэа Sputnik.

Глядзіце таксама: