У Беларусі запусцілі прамысловы выпуск расійскай вакцыны ад COVID-19

Першая партыя вакцыны "Спутник V" па расійскіх тэхналогіях на базе "Белмедпрэпаратаў" была разліта ў канцы лютага.
Sputnik

МІНСК, 25 сак – Sputnik. На базе "Белмедпрэпаратаў" пачаўся прамысловы выпуск расійскай вакцыны ад каронавіруса "Спутник V", паведаміла прэс-служба Міністэрства аховы здароўя рэспублікі ў чацвер.

"Пачаўся разліў першых прамысловых серый вакцыны "Спутник V" з паўпрадуктаў расійскай кампаніі АТ "Генериум", якая ўваходзіць у структуру АТ "Фармстандарт", - гаворыцца ў паведамленні.

У прэс-службе падкрэслілі, што ўсе падрыхтоўчыя працы былі выкананы. Плануецца, што прамысловы выпуск расійскай вакцыны складзе да 500 тысяч доз у месяц. Пасля таго, як у канцы красавіка вакцына пройдзе вынік кантролю якасці, яе будуць выкарыстоўваць для вакцынацыі насельніцтва.

"Першая партыя будзе да 100 тысяч доз. Арыентыровачна, пасля праходжання ўсіх мерапрыемстваў па кантролі якасці дадзеная вакцына паступіць у грамадзянскі абарот і стане даступнай для насельніцтва ў канцы красавіка", - сказаў Sputnik гендырэктар РУП "Белмедпрэпараты" Сяргей Бяляеў.

Уладзімір Пуцін прышчапіўся ад каронавіруса

Ён падкрэсліў, што на працягу бліжэйшых трох тыдняў усе мерапрыемствы па кантролі якасці будуць праходзіць у цэнтры-распрацоўшчыку - даследчым цэнтры імя Гамалеі.

"Дадзеная вакцына будзе праходзіць поўны кантроль якасці для пацвярджэння бяспекі", - адзначыў гендырэктар прадпрыемства.

Першы этап праверкі вакцына прайшла, па яго словах, атрыманы прадукт адпавядаў па ўсіх паказчыках.

Плануецца, што прамысловы выпуск расійскай вакцыны складзе да 500 тысяч доз у месяц. Пасля таго, як у канцы красавіка будзе атрыманы канчатковы вынік кантролю якасці, ін'екцыі будуць выкарыстоўваць для вакцынацыі ўсіх слаёў насельніцтва.

Беларуская вакцына ад COVID-19

Раней прэзідэнт рэспублікі заяўляў, што ўласную вакцыну ад каронавіруса па сваіх тэхналогіях Беларусь пачне вырабляць "дзесьці ў другой палове гэтага года".

Апытанне: чвэрць французаў гатова прышчапіцца вакцынай "Спутник V"

"Мы дакупілі абсталяванне і будзем рабіць", - сказаў Лукашэнка. Таксама, паводле яго слоў, на лячэнне людзей ад каронавіруса Беларусь ужо выдаткавала мільярд долараў.

"Што мне тыя грошы лічыць, калі чалавек у рэанімацыі ляжыць", - дадаў беларускі лідэр.

Зараз прышчэпачная кампанія ў краіне ідзе расійскай вакцынай "Спутник V" і кітайскай "Сінафарм". Мінск і Пекін абмяркоўваюць пытанні лакалізацыі вытворчасці вакцыны з КНР у Беларусі.

Расійскія вакцыны ад каронавіруса

Расія першай у свеце зарэгістравала вакцыну ад каронавіруса - прэпарат "Спутник V" ад Нацыянальнага даследчага цэнтра эпідэміялогіі і мікрабіялогіі імя Н.Ф. Гамалеі.

Беларуская вакцына ад каронавіруса будзе, сумнення няма – Піневіч

Зараз у РФ зарэгістраваны ўжо тры вакцыны. Акрамя "Спутник V" гэта "ЭпиВакКорона" Дзяржаўнага навуковага цэнтра вірусалогіі і біятэхналогіі "Вектар" Расспажыўнагляду і вакцына "Ковивак" Цэнтра імя Чумакова.

Для "Спутник V" былі праведзены некалькі фаз клінічных выпрабаванняў. Прамежкавыя вынікі III фазы клінічных выпрабаванняў паказалі, што эфектыўнасць гэтай вакцыны склала больш за 90%. Таксама яна абараняе і ад "брытанскага" штама каронавіруса.

Аб рэгістрацыі расійскай вакцыны ў Беларусі Міністэрства аховы здароўя нашай краіны паведаміла 21 снежня 2020 года.

Чытайце таксама: