Трэцяя хваля блізка: новая статыстыка па каронавірусе ў Беларусі

За час пандэміі ў краіне было выяўлена 316 418 выпадкаў заражэння каронавіруснай інфекцыяй, памерлі 2 202 пацыенты.
Sputnik

МІНСК, 26 сак – Sputnik. За мінулыя суткі ў краіне зарэгістраваны 1 425 новых выпадкаў захворвання на каронавірус, перадае прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.

Ад пачатку пандэміі ў Беларусі было выяўлена 316 418 пацыентаў, у якіх пацвердзіўся дыягназ COVID-19. За гэты час ачунялі 307 004 пацыенты (+1 444 чалавекі за мінулыя суткі).

Ад пачатку пандэміі ў Беларусі ад наступстваў каронавіруснай інфекцыі памерлі 2 202 чалавека (+9 за мінулыя суткі).

У агульнай складанасці за гэты час у краіне правялі 5 291 538 ПЦР-тэстаў, а за мінулыя суткі - 19 048.

Калі чакаць трэцюю хвалю

У чацвер, 26 сакавіка, міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч спрагназаваў, якой будзе трэцяя хваля каронавіруса для Беларусі. Паводле яго слоў, сітуацыя будзе не горш, чым увосень. Менш павінна быць і ВРВІ, таму сур'ёзнага накладання каронавіруса на сезонны ўздым захворвання адбыцца не павінна.

Яшчэ раней Дзмітрый Піневіч паведамляў, што беларусам варта чакаць трэцюю хвалю каронавіруса ў канцы сакавіка-пачатку красавіка.

Вакцынацыя ад каронавіруса

25 сакавіка на "Белмедпрэпаратах" пачаўся прамысловы выпуск вакцыны ад каронавіруса "Спутник V" па расійскіх тэхналогіях. У планах - штомесяц вырабляць да 500 тысяч доз.

Лукашэнка назваў справай гонару выпуск беларускай вакцыны ў самыя кароткія тэрміны

Да канца жніўня плануецца атрыманне першых узораў беларускай вакцыны ад каронавіруса, а да канца года - выпуск першых доследна-прамысловых партый айчыннага прэпарата.

Вакцынацыя ад каронавіруса ў Беларусі пачалася з медработнікаў. Затым прышчапляюцца работнікі з "груп рызыкі": настаўнікі, сацработнікі і іншыя. Старт масавай вакцынацыі ад каронавіруса для ўсіх грамадзян Беларусі абяцалі пачаць у красавіку.

На дадзены момант у Беларусі даступны тры прэпараты: расійскія - "Спутник V" і "ЭпиВакКорона", а таксама кітайскі "Сінафарм".

Чытайце таксама: