Карпенка распавёў, калі стартуе ЦТ у Беларусі

Поўнага раскладу цэнтралізаванага тэставання пакуль няма, чакаецца, што яно з'явіцца на наступным тыдні.
Sputnik

МІНСК, 27 сак – Sputnik. Здаваць цэнтралізаванае тэставанне беларускія абітурыенты пачнуць з 16 чэрвеня, паведаміў міністр адукацыі Ігар Карпенка на сустрэчы з педагогамі.

Паводле яго слоў, у гэтым годзе паўтораць леташнюю практыку, каб у выпускнікоў пасля атрымання атэстатаў быў час для падрыхтоўкі да ЦТ. Дарэчы, уручаць атэстаты сталасці выпускнікам будуць 10 чэрвеня.

У мінулым годзе тэрміны правядзення цэнтралізаванага тэставання былі ссунутыя на адзін тыдзень з-за пандэміі: здаваць ЦТ абітурыенты пайшлі толькі 25 чэрвеня. Нагадаем, выпрабаванні заўсёды пачынаюцца з тэстаў па беларускай мове.

Поўны расклад цэнтралізаванага тэставання будзе апублікаваны ўжо на наступным тыдні. Тэрміны рэгістрацыі на ЦТ не змяніліся: запісацца на яго можна з 2 траўня па 1 чэрвеня. А пакуль у Беларусі праходзіць трэці этап рэпетыцыйнага тэставання. У гэтым годзе, нагадаем, тэсты амаль па ўсіх прадметах зведалі некаторыя змяненні.

Сертыфікаты ЦТ сапраўдныя на працягу двух гадоў, праверка іх сапраўднасці ажыццяўляецца на сайце РІКВ.

ЦТ і АДЭ: як паступіць у Расію

Трэці этап рэпетыцыйнага тэсціравання пачаўся ў Беларусі
У лютым Sputnik стала вядома, што з гэтага года расійскія ўніверсітэты будуць прымаць беларусаў па выніках ЦТ.

У Мінадукнавукі РФ адзначылі, што ўнесеныя ў правілы прыёму змены зроблены "у мэтах забеспячэння бесперашкоднага і поўнага прыёму беларусаў на навучанне ў ВНУ Расіі". Новаўвядзенні будуць дзейнічаць па адукацыйных праграмах бакалаўрыята, спэцыяліста, а таксама магістратуры.

Зараз расійскія ўніверсітэты прымаюць беларусаў альбо па выніках АДЭ, альбо частка ВНУ маюць права праводзіць уласныя ўступныя экзамены.

Экзамены і выпускныя

Стала вядома, колькі беларусаў змогуць мець квоты на навучанне ў Расіі
Экзамены ў беларускіх школах праводзяцца ў 9-х і 11-х класах. У гэтым годзе яны пройдуць з 1 па 9 чэрвеня. Выпускныя ў школах Мінадукацыі рэкамендуе правесці на наступны дзень пасля заключнага іспыту, гэта значыць у чацвер 10 чэрвеня.

Нагадаем, раней Міністэрства адукацыі Беларусі ўстанавіла кантрольныя лічбы прыёму ў 2021 годзе ў ВНУ і каледжы. Таксама была апублікавана статыстыка па паступленнях за мінулы год: у 2020-м на ўзровень вышэйшай адукацыі 1-й ступені (бакалаўрыят) былі прыняты каля 51 тысячы студэнтаў. У ССНУ былі залічаны каля 37 тысяч абітурыентаў.

Чытайце таксама: