Пададзена заяўка на ўдзел вакцыны "Спутник V" у глабальнай праграме COVAX

Па праграме COVAX краіны-вытворцы вакцыны дапамагаюць іншым дзяржавам з нізкім узроўнем даходу атрымаць прэпараты, тым самым забяспечваючы роўны доступ да вакцын ва ўсім свеце.
Sputnik

МІНСК, 27 сак – Sputnik. РФПІ падаў заяўку на ўдзел у праграме COVAX вакцыны ад каронавіруса "Спутник V". Пра гэта распавёў дырэктар фонду Уладзімір Прымак.

"РФПІ знаходзіцца ў пастаянным кантакце з Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя. Таксама пададзена заяўка на ўдзел у праграме COVAX", - заявіў Прымак.

Глабальная ініцыятыва COVAX

Праграма COVAX запушчана Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя сумесна з Глабальным альянсам па вакцынам і імунізацыі (GAVI) і Кааліцыяй за інавацыі ў галіне забеспячэння гатоўнасці да эпідэмій.

Уладзімір Пуцін прышчапіўся ад каронавіруса

Гэта сусветная ініцыятыва па паскарэнні роўнага доступу да вакцын супраць каронавіруса для больш хуткай перамогі над эпідэміяй.

COVAX павінна забяспечыць справядлівае і раўнапраўнае прадастаўленне вакцын ўсім 190 краінам-удзельніцам. Па праграме дзяржавы-вытворцы прэпаратаў ад каронавіруса дапамагаюць іншым краінам з нізкім узроўнем даходу атрымаць прэпараты, тым самым забяспечваючы роўны доступ да вакцын ва ўсім свеце.

Задача COVAX - да канца 2021 года размеркаваць 2 млрд доз бяспечных і эфектыўных вакцын, дазволеных да ўжывання.

Чытайце таксама: