Беларускія дзюдаісты пацярпелі няўдачу на турніры серыі Вялікага шлема

Прэстыжныя спаборніцтвы па дзюдо сталі ўжо трэцім буйным форумам для беларускіх спартсменаў у 2021 годзе.
Sputnik

МІНСК, 29 сак – Sputnik. Беларускія дзюдаісты засталіся без узнагарод на турніры серыі Вялікага шлема ў Тбілісі, але зарабілі балы ў алімпійскі рэйтынг, паведамляе Sputnik.

Лепшы вынік сярод беларускіх хлопцаў паказалі Аляксандр Вахавяк і Ягор Кухарэнка (вагавая катэгорыя звыш 100 кілаграмаў). Яны дайшлі да 1/8 фіналу, але пацярпелі паражэнне. Тым не менш, спартсмены зарабілі па 160 пунктаў у алімпійскі рэйтынг.

Тытулаваная беларуска Марына Слуцкая (звыш 78) у чвэрцьфінале прайграла партугальскай спартсменцы Рашэль Жэзус Нуньес, пазней у суцяшальным супрацьстаянні з ізраільцянкай Раз Хершка яна таксама не змагла атрымаць верх. Выніковае месца - сёмае і плюс 260 балаў у алімпійскі рэйтынг.

Варта адзначыць, што Слуцкая заваёўвала бронзавыя (2016 і 2019 гады), сярэбраны (2018) і залатую медалі (2017) турніру ў Тбілісі.

Іншыя беларускія дзюдаісты Дзмітрый Шэршань (66), Ксенія Даніловіч (52) і Ульяна Мінянкова (57) прайгралі свае першыя паядынкі.

Вялікі шлем у Тбілісі стаў адным з этапаў адбору да Алімпійскіх гульняў. Турнір сабраў больш за 500 атлетаў з 80 краін свету.

Наступнае спаборніцтва, на якім беларусы выступяць, стане турнір серыі Вялікага шлема ў Анталіі (1-3 красавіка).

Першая няўдача і поспех

Да гэтага беларускія дзюдаісты няўдала пачалі год, выступіўшы на турніры серыі "Мастэрс" (11-13 студзеня) у Дохе. Першы поспех да іх прыйшоў на спаборніцтвах серыі Вялікага шлема ў Тэль-Авіве ў канцы лютага.

Стала вядома, якія міжнародныя спаборніцтвы прыме Беларусь ў 2021 годзе

Першую ўзнагароду ў скарбонку нацыянальнай каманды Беларусі прынёс Дзмітрый Мінько, які заваяваў серабро ў вагавой катэгорыі 66 кілаграмаў. На трэцюю прыступку п'едэстала гонару паднялася Слуцкая.

Беларускай камандзе яшчэ трэба будзе выступіць на турнірах серыі Вялікага шлема ў Ташкенце, Анталіі і Парыжы, а таксама на чэмпіянаце Еўропы ў Партугаліі і сусветным форуме ў Венгрыі. Пасля гэтых спаборніцтваў завершыцца алімпійскі адбор.

Чытайце таксама: