МІНСК, 29 сак – Sputnik. У Беларусі за мінулыя суткі каронавірусам заразіліся яшчэ 918 чалавек, сведчыць свежая статыстыка Міністэрства аховы здароўя.
З "кавідных" стацыянараў выпісаліся 654 пацыенты, памерлі за суткі восем чалавек. Напярэдадні ў нядзелю, нагадаем, медыкі зарэгістравалі 1 050 новых пацыентаў.
Усяго ў Беларусі каронавірус быў выяўлены ў 319 599 чалавек, з іх ачунялі 310 189 пацыентаў. Ад пачатку пандэміі ў рэспубліцы памерлі 2 277 беларусаў з дыягнаставаным каронавірусам.
За мінулыя суткі лабараторыі выканалі 17 782 тэсты, усяго па краіне яны правялі 5 341 101 тэст.
Трэцяя хваля будзе
Піневіч адзначыў, што цяпер у шпіталях свабодны больш за 4 тысячы ложка-месцаў, іх пры неабходнасці задзейнічаюць для шпіталізацыі хворых на COVID-19.
Свая вакцына
НАН Беларусі раней паведамляла, што навукоўцы прыступілі да распрацоўкі ўласнай вакцыны ад каронавіруса. Да канца 2021 года можа быць гатова вопытна-прамысловая партыя прэпарата, а ўжо да канца 2022-га Міністэрства аховы здароўя плануе пачаць яго клінічныя выпрабаванні.
Кажучы пра характарыстыкі айчыннай вакцыны, міністр адзначыў, што расійскі "Спутник V" і будучая беларуская вакцына будуць ідэнтычныя па сваіх асаблівасцях, якасцях, уласцівасцях і бяспецы.
Цяпер у рэспубліцы ідзе прышчэпачная кампанія ад каронавіруса прэпаратам "Спутник V". Яго ўжо пачалі выпускаць на "Белмедпрэпаратах" у прамысловых маштабах. Плануецца, што аб'ём складзе да 500 тысяч доз у месяц. Гэтага хопіць, каб штомесяц прышчапляць па 250 тысяч чалавек.
У красавіку, па планах Міністэрства аховы здароўя, у краіне павінна пачацца масавая вакцынацыя насельніцтва.
Чытайце таксама:
- Найбольш верагодны сцэнарый паходжання каронавіруса назвалі ў СААЗ
- Вакцыну "Спутник V", выпушчаную ў Беларусі, правераць у цэнтры Гамалеі
- Трэцюю хвалю каронавіруса абвясцілі ў Еўрасаюзе