Робаты-прыбіральшчыкі спрабуюць дапамагчы спыніць распаўсюджванне каронавіруса. Новыя "супрацоўнікі" з'явіліся на лонданскім чыгуначным вакзале. Яны дэзінфікуюць паверхні з дапамогай ультрафіялету.
Такі спосаб дэзінфекцыі зніжае рызыку заражэння каронавірусам. За лічаныя хвіліны такі робат можа забіць больш за 99% усіх вірусаў і бактэрый - уключаючы COVID-19.
Робаты нястомныя: яны могуць працаваць 24 гадзіны ў суткі, сем дзён на тыдзень і аўтаматычна падзаражацца, для іх працы патрабуецца мінімальнае ўмяшанне чалавека.
Робаты ўжо не ў першы раз з моманту пачатку пандэміі прыходзяць на дапамогу. Дзесьці робат прымаў заказ замест афіцыянта, захоўваючы сацыяльную дыстанцыю. А дзесьці робаты дыстанцыйна вымяралі тэмпературу.
Галоўнае, каб робаты пакінулі працу і для чалавека. Напрыклад, на вакзале Лондана, пакуль робат дэзінфікуе падлогі, людзі працягваюць апрацоўваць дзвярныя ручкі. А значыць, захоўваюць працу. Бо ўсе задачы, з якімі спраўляецца чалавек, робат не выканае.
Глядзіце на відэа, як праходзіць вельмі сучасная дэзінфекцыя на вакзале Лондана.
Глядзіце таксама:
- Топ самых дзіўных і незвычайных ахоўных масак. Частка 1
- Топ масак, якія выклікаюць захапленне. Частка 2
- Межы закрыліся, а пластык застаўся: як чысцяць пляжы на Балі - відэа