Вакцыну "Спутник V", выпушчаную ў Беларусі, правераць у цэнтры Гамалеі

Перад тым, як прыступіць да вакцынацыі насельніцтва Беларусі, першую выпушчаную прамысловую партыю накіруюць распрацоўшчыку, каб пацвердзіць бяспеку і якасць.
Sputnik

МІНСК, 29 сак – Sputnik. Вакцыну ад каронавіруса "Спутник V", выпушчаную на беларускім прадпрыемстве "Белмедпрепарты", праверыць распрацоўшчык вакцыны - Навуковы цэнтр імя Гамалеі. Пра гэта ў эфіры тэлеканала АНТ распавёў гендырэктар РУП "Белмедпрэпараты" Сяргей Бяляеў.

Вакцына ад каронавіруса "Спутник V", вырабленая ў Беларусі, паступіць у грамадзянскі абарот, але пасля сур'ёзнай праверкі.

"На працягу бліжэйшых 3 тыдняў будуць праводзіцца мерапрыемствы па кантролі якасці вакцыны. Усе гэтыя мерапрыемствы будуць праходзіць у інстытуце распрацоўшчыка - інстытуце імя Гамалеі - для пацверджання якасці і бяспекі", - паведаміў Бяляеў.

Ён таксама распавёў, што першая валідацыйная партыя прайшла аналагічны кантроль, гэта адзін з этапаў трансферу тэхналогій па вытворчасці расійскай вакцыны ў Беларусі. Гэтыя мерапрыемствы прайшлі паспяхова.

"Яны (вынікі - Sputnik) пацверджаны лабараторна. Атрыманы прадукт апынуўся цалкам ідэнтычны арыгінальнаму прадукту і прайшоў па ўсіх паказчыках якасці", - сказаў Сяргей Бяляеў.

Вакцынацыя ў Беларусі

Пададзена заяўка на ўдзел вакцыны "Спутник V" у глабальнай праграме COVAX
25 сакавіка ў Беларусі пачаўся прамысловы выпуск вакцыны ад каронавіруса "Спутник V" па расійскіх тэхналогіях (пробная партыя выпушчана 28 лютага).

Першая партыя складзе 100 тысяч доз. Прамысловы выпуск расійскай вакцыны складзе да 500 тысяч доз у месяц.

Па словах міністра аховы здароўя Дзмітрыя Піневіча, ужо да жніўня ў Беларусі павінны з'явіцца першыя ўзоры айчыннай вакцыны, а да канца года выпусцяць ужо вопытна-прамысловую партыю.

Клінічныя выпрабаванні беларускай вакцыны ад каронавіруса павінны, па планах, пачацца да канца 2022 года.

У Беларусі пачалі вакцынацыю пажылых

Вытворчасць вакцыны "КовиВак" запусцілі ў Расіі: як гэта было - відэа
Працягваецца вакцынацыя людзей з груп-рызыкі: медыкаў, настаўнікаў. Пачалі рабіць прышчэпкі ад каронавіруса і пажылым людзям. Дом-інтэрнат для пенсіянераў і інвалідаў у Мінску - першая ўстанова такога тыпу, дзе пачалі прышчапляць падапечных.

"Сёння ў доме-інтэрнаце пражывае 363 чалавекі. І загадзя нашы ўрачы агледзелі кожнага пражываючага, вывучылі іх стан здароўя. Усім тым, каму не проціпаказана вакцынацыя, былі складзены спісы. Гэта амаль 300 чалавек", - распавяла дырэктар дома-інтэрната Наталля Зычкова.

У першы дзень прышчэпку ад каронавіруса атрымалі 40 чалавек.

Чытайце таксама: