Электрамабілі вызвалілі ад транспартнага падатку да канца 2025 года

Да пачатку 2026 года ўладальнікі "электрычак" вызвалены таксама і ад платы за паркоўку, але толькі ў спецыяльна абсталяваных месцах.
Sputnik

МІНСК, 30 сак – Sputnik. Электрамабілі ў Беларусі вызвалілі ад транспартнага падатку да канца 2025 года, паведаміў на прэс-канферэнцыі начальнік галоўнага ўпраўлення падаткаабкладання фізічных асоб міністэрства па падатках і зборах Андрэй Кавалеўскі.

"Не будуць выплачваць транспартны падатак уладальнікі транспартных сродкаў катэгорыі М1, М1G (легкавыя электрамабілі і легкавыя электрамабілі павышанай праходнасці), якія прыводзяцца ў рух выключна электрарухавіком. Такая палёгка прадастаўлена да 31 снежня 2025 года", - распавёў начальнік упраўлення МПЗ Беларусі.

Згодна з прэзідэнцкім указам, падпісаным у 2020 годзе, уладальнікам электрамабіляў не трэба выплачваць пошліну за допуск да руху. Беларусы пакуль таксама вызвалены ад выплаты ПДВ, калі ўвозяць электрамабіль у рэспубліку для ўласных патрэб.

Пры гэтым любы беларус, які набыў электрамабіль, можа вярнуць ПДВ, які ён заплаціў на суму да 500 базавых велічынь. Таксама не прыйдзецца да 1 студзеня 2026 года плаціць за стаянку электрамабіля, але толькі ў спецыяльна абсталяваных для гэтага месцах.

Што з мытнымі пошлінамі

ЕЭК у сакавіку мінулага года абнуліла пошліны на ўвоз электрамабіляў да 31 снежня 2021 года. Дадзенае рашэнне дзейнічае ў дачыненні да фізічных і юрыдычных асоб. Падобная мера ўжо дзейнічала ў ЕАЭС з 15 верасня 2016 года да 31 жніўня 2017 года ўключна.

Чытайце таксама: