17:03 14 красавіка 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.61
  • EUR3.12
  • 100 RUB3.45
Аўто
Атрымаць кароткую спасылку
12 0 0

Усе закрытыя паркоўкі ў беларускай сталіцы запатрабаваны, а стварэнне новых эканамічна абгрунтавана, упэўнены ў Мінгарвыканкаме.

МІНСК, 30 сак – Sputnik. Да 10 тысяч платных парковачных месцаў з'явіцца ў Мінску да канца 2022 года, распавялі ў прэс-службе Мінгарвыканкама.

Цяпер сетка адкрытых платных парковак у сталіцы разлічана на 4,1 тысячы машын. У бліжэйшыя два гады чыноўнікі плануюць павялічыць іх у два з паловай разы - да 10 тысяч месцаў. Пакуль гаворка ідзе толькі пра паркоўкі ўнутры другога кальца.

Каб павысіць попыт на пляцоўкі для аўто, улады хочуць устанавіць больш гнуткія тарыфы і выдаваць абмежаваную колькасць абанементаў. А за "нелегальную" паркоўку будуць прыходзіць "лісты шчасця", якія сталі моднымі ў апошні час, адпраўляць іх будуць ДА "Гаражы, аўтастаянкі і паркоўкі".

А што з аўтахламам і смеццем у Мінску?

Цалкам ачысціць гарадскія тэрыторыі ад старых машын, якімі не карыстуюцца, да канца траўня даручыў на нарадзе ў панядзелак старшыня Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў.

Паводле яго слоў, усе нарматыўныя дакументы для правядзення гэтай працэдуры ўжо ёсць, пытаннем трэба заняцца прадметна. Кіраўнік Мінска нагадаў таксама аб работах па азеляненні і добраўпарадкаванні сталіцы - у бліжэйшы час пачнуцца масавыя суботнікі.

Акрамя таго, Кухараў даручыў прывесці ў парадак паддашкі і падвалы жылфонду Мінска да 5 красавіка. На мінулым тыдні ў 90 правераных дамах выявілі 22 факты захламленасці тэхнічных памяшканняў.

Чытайце таксама:

Тэги:
Мінгарвыканкам, сталіца, Мінск, чыноўнік, паркоўка

Галоўныя тэмы