МІНСК, 4 кра – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў хрысціян, якія святкуюць Уваскрасенне Хрыстова 4 красавіка, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка беларускай дзяржавы.
Рымска-каталіцкая і Евангелічна-лютэранская цэрквы сустракаюць 4 красавіка Уваскрасенне Хрыстова (Вялікдзень).
"Уваскрэсенне Хрыстова сімвалізуе духоўнае адраджэнне: жыццё выйграла бітву ў смерці, дабро перамагло над злом, а святло знішчыла цемру. Радасць гэтага свята з'яўляецца пунктам адліку для новых добрых спраў, дапамогі слабым і бяздольным, яднання дзеля міра і згоды ў грамадстве", - гаворыцца ў віншаванні прэзідэнта Беларусі.
Лукашэнка звярнуў увагу, што справіцца з усімі цяжкасцямі, прыйсці да шчасця і росквіту мы можам толькі разам, абапіраючыся на хрысціянскія каштоўнасці.
"Няхай святло велікодных дзён напаўняе вашы сэрцы мудрасцю і надзеяй", - сказаў беларускі лідэр і дадаў, што жадае ўсім моцнага здароўя, сямейнага дабрабыту, выканання самых патаемных жаданняў.
Чытайце таксама:
- Італьянскія каталікі ўжо другі Вялікдзень правядуць на карантыне
- Адзіны шлях: улады і рэлігійныя лідэры абмеркавалі пытанні супрацоўніцтва
- Каталікам Віцебска забаранілі пляскаць у касцёлах і абавязалі стаяць на каленях