11:02 23 красавіка 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.59
  • EUR3.13
  • 100 RUB3.40
Рэлігія
Атрымаць кароткую спасылку
Каронавірус COVID-19 (1161)
21 0 0

У мінулым годзе ўпершыню за ўсю гісторыю каталіцызму Папа Рымскі адслужыў велікодную імшу ў пустой базіліцы Святога Пятра.

МІНСК, 4 сак – Sputnik. Абмежаванні ў Італіі з-за складанай эпідэміялагічнай сітуацыі прадоўжаны да 6 красавіка, адпаведнае распараджэнне прыняў урад краіны, яно ўступіць у сілу 6 сакавіка.

Антыкаронавірусныя меры, якія дзейнічаюць цяпер у Італіі, прадугледжваюць абавязковае захаванне сацыяльнай дыстанцыі, выкарыстанне медыцынскіх масак, забарону на знаходжанне вялікай колькасці людзей у грамадскіх месцах.

Таксама захоўваецца падзел рэгіёнаў краіны па колерах у залежнасці ад паказчыкаў захворвання. Прадугледжаны "чырвоныя", "аранжавыя", "жоўтыя" і "белыя" зоны.

У "чырвоных" зонах усіх школьнікаў перавядуць на выдаленае навучанне, раней гэтая мера дзейнічала толькі ў дачыненні да вучняў сярэдняй і старэйшай школ.

Сітуацыя з каронавірусам у Італіі

Улады краіны асцерагаюцца наступлення трэцяй хвалі каронавіруса, а таксама распаўсюджвання яго новых штамаў. Так, па словах міністра аховы здароўя Італіі Раберта Спэранца, па Італіі "ходзяць "бразільская" і "паўднёваафрыканская" разнавіднасці" COVID-19. Акрамя таго, у краіне зафіксаваны "нігерыйскі" штам каронавіруса.

Па дадзеных універсітэта Джонса Хопкінса, Італія знаходзіцца на восьмым месцы ў рэйтынгу краін з найбольшай колькасцю зафіксаваных выпадкаў захворвання каронавірусам - 2,9 млн чалавек. Па колькасці смяротных вынікаў Італія лідзіруе сярод краін Еўрасаюза і знаходзіцца на шостым месцы ў сусветным рэйтынгу - звыш 98 тысяч чалавек.

Бязлюдны Вялікдзень у 2020-м

Мінулы Вялікдзень італьянцы адзначалі на карантыне: Папа Рымскі адслужыў імшу ў пустой базіліцы Святога Пятра ўпершыню за ўсю гісторыю каталіцызму.

Ён звярнуўся да каталікоў з традыцыйным велікодным пасланнем і благаславеннем Urbi et Orbi (Гораду і Свету) не з балкона Сабора да плошчы, на якой звычайна збіраецца вялікі натоўп, а ў зусім пустым галоўным каталіцкім храме свету.

У гэтым годзе каталіцкае свята выпадае на 4 красавіка, таму і яго мясцовыя вернікі правядуць, верагодна, дома.

Чытайце таксама:

Тэмы:
Каронавірус COVID-19 (1161)
Тэги:
базіліка, Святы Пётр, Папа Рымскі, імша, Вялікдзень, Каталіцызм, Каталікі

Галоўныя тэмы