Глог і не толькі: спіртазмяшчальныя лекі не будуць прадаваць ноччу

Міністэрства аховы здароўя Беларусі абмяжоўвае продаж спіртавых настоек: у начны час купіць іх будзе нельга.
Sputnik

МІНСК, 6 кра – Sputnik. Міністэрства аховы здароўя абмежавала продаж спіртазмяшчальных настоек ў начны час: з 21:00 да 8:00 шэраг прэпаратаў купіць будзе нельга.

Адпаведная пастанова Міністэрства аховы здароўя апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале Беларусі. У спіс патрапіў 21 лекавы прэпарат: спіртазмяшчальныя настойкі, а таксама камбінаваныя лекі з фенабарбіталам. У гэты пералік ўнеслі настойку жэньшэня, глог, заспакойлівыя і сардэчныя кроплі, календулу, барбавал, настойку валяр'яну, карвалол, сардэчнік і шэраг іншых. Як правіла, менавіта гэтыя лекі папулярны ў часткі насельніцтва ў якасці таннай альтэрнатывы алкаголю.

Міністэрства аховы здароўя і раней змагалася з выкарыстаннем падобнага роду настоек не ў медыцынскіх мэтах. Так, раней ужо ўводзілі абмежаванне на продаж спіртазмяшчальных прэпаратаў: два флакончыкі ў адны рукі. На дадзены момант, як пацвердзілі ў аптэках, норма - адно падобнае лякарства для аднаго пакупніка.

Цэны пад кантроль: Лукашэнка абяцае паклапаціцца аб "небагатых беларусах"

У красавіку мінулага года Міністэрства аховы здароўя ўводзіла абмежаванні на продаж некаторых лекаў, антысептыкаў, медыцынскіх масак і пальчатак, але выклікана гэта было павышаным попытам на шэраг медпрэпаратаў з-за каронавіруса.

Так, за раз нельга было купіць больш за 40 таблетак парацэтамолу, "Арпетолу", не больш за 10 таблетак - супрацьгрыпознай "Флустопа". Абмяжоўвалі тады і продаж антысептыкаў, масак (не больш за 10 штук у адны рукі) і пальчатак (не больш за 5 пар). Цяпер гэтыя абмежаванні ўжо знялі.

Чытайце таксама: