Відэа

Ці хочуць японцы правядзення Алімпіяды ў гэтым годзе? – відэа

Японцы занепакоеныя і эканамічнымі наступствамі COVID, марнаваць грошы на гульні не ўсе лічаць рацыянальным рашэннем. Японія разлічвала, што правядзенне алімпійскіх і паралімпійскіх гульняў прыцягне шматлікіх турыстаў.
Sputnik

Эканоміка Японіі недалічыцца каля 1,37 мільярда долараў з-за рашэння праводзіць Алімпіяду без замежных заўзятараў.

І не ўсе жыхары краіны ўхваляюць такое рашэнне. Праціўнікі такога фармату выйшлі на дэманстрацыю, многія ўдзельнікі лічаць, што Алімпіяду лепш наогул адмяніць.

"Я не думаю, што гэта Алімпіяда. Калі замежнікі не прыедуць у Токіа, гэта ўжо нельга назваць Алімпіядай", - кажа адна з удзельніц мітынгу.

Японцы занепакоеныя і эканамічнымі наступствамі COVID, марнаваць грошы на Гульні не ўсе лічаць рацыянальным рашэннем. Японія разлічвала, што правядзенне Алімпійскіх і Паралімпійскіх гульняў прыцягне шматлікіх турыстаў. Ім хацелі паказаць не толькі сталіцу, але і рэгіёны.

Пасля рашэння ўнесці карэктывы ў гэтыя планы прыйшлося вярнуць гледачам каля 630 тысяч квіткоў.

Алімпійскія кольцы вярнуліся ў такійскі марскі парк Адайба - відэа

Каля 70% прыбытку МАК залежыць ад продажу правоў на тэлетрансляцыю, так што сам камітэт не атрымае моцнага фінансавага ўдару. А калі ў Японію не прыедуць замежнікі, рызыку распаўсюджвання каронавіруса можна будзе знізіць.

Паводле апытання, крыху больш за 23% японцаў лічаць, што Алімпіяду трэба правесці гэтым летам. За адмену гульняў выступілі больш 39% японцаў.

Глядзіце таксама: