Свята прыдумалі, каб падкрэсліць важнасць "першага" для здароўя чалавека. Але не спяшайцеся спакушацца! Далёка не ўсе супы карысныя.
Ва ўсе часы супчык быў адносна простым і танным спосабам запоўніць страўнік. Аднак сёння дыетолагі папярэджваюць: не варта захапляцца тлустым булёнам або пераваранай гароднінай - карысці тут не больш, чым шкоды.
І ўсё ж такі суп застаецца адной з галоўных страў у рацыёне чалавека. Рыхтуюць яго і самыя зорныя кухары, і простыя гаспадыні. А яшчэ ў супа ёсць "нацыянальнасць": дзякуючы гэтай страве турысты могуць лепш даведацца пра кухню і пра гісторыю той ці іншай краіны.
Суп ёсць у кожнай культуры народаў свету. У дзясятку самых вядомых супоў Sputnik Беларусь ўвайшлі такія кулінарныя шэдэўры, як французскі цыбульны, андалузскі гаспача, славянскі боршч, японскі рамэн, тайскі том ям, французскі буйабес, грузінскі харчо, перуанскі чупе і іншыя.
Чытайце таксама: