Свята прыдумалі, каб падкрэсліць важнасць "першага" для здароўя чалавека. Але не спяшайцеся спакушацца! Далёка не ўсе супы карысныя.Ва ўсе часы супчык быў адносна простым і танным спосабам запоўніць страўнік. Аднак сёння дыетолагі папярэджваюць: не варта захапляцца тлустым булёнам або пераваранай гароднінай - карысці тут не больш, чым шкоды.І ўсё ж такі суп застаецца адной з галоўных страў у рацыёне чалавека. Рыхтуюць яго і самыя зорныя кухары, і простыя гаспадыні. А яшчэ ў супа ёсць "нацыянальнасць": дзякуючы гэтай страве турысты могуць лепш даведацца пра кухню і пра гісторыю той ці іншай краіны.Суп ёсць у кожнай культуры народаў свету. У дзясятку самых вядомых супоў Sputnik Беларусь ўвайшлі такія кулінарныя шэдэўры, як французскі цыбульны, андалузскі гаспача, славянскі боршч, японскі рамэн, тайскі том ям, французскі буйабес, грузінскі харчо, перуанскі чупе і іншыя.Чытайце таксама:
Штогод 5 красавіка святкуецца Міжнародны дзень супа. Прапануем вам некалькі самых папулярных супоў свету.
Свята прыдумалі, каб падкрэсліць важнасць "першага" для здароўя чалавека. Але не спяшайцеся спакушацца! Далёка не ўсе супы карысныя.
Ва ўсе часы супчык быў адносна простым і танным спосабам запоўніць страўнік. Аднак сёння дыетолагі папярэджваюць: не варта захапляцца тлустым булёнам або пераваранай гароднінай - карысці тут не больш, чым шкоды.
І ўсё ж такі суп застаецца адной з галоўных страў у рацыёне чалавека. Рыхтуюць яго і самыя зорныя кухары, і простыя гаспадыні. А яшчэ ў супа ёсць "нацыянальнасць": дзякуючы гэтай страве турысты могуць лепш даведацца пра кухню і пра гісторыю той ці іншай краіны.
Суп ёсць у кожнай культуры народаў свету. У дзясятку самых вядомых супоў Sputnik Беларусь ўвайшлі такія кулінарныя шэдэўры, як французскі цыбульны, андалузскі гаспача, славянскі боршч, японскі рамэн, тайскі том ям, французскі буйабес, грузінскі харчо, перуанскі чупе і іншыя.
Рамэн - японская і кітайская страва з локшынай. Локшына і іншыя інгрэдыенты (яйкі, саленні і гародніна) варацца асобна ад булёна, у канцы ўсе "збіраецца" у адной місцы.
Буйабес, або марсельская вуха - гэта суп французскіх рыбакоў. Ён рыхтаваўся з рэшткаў нераспраданай рыбы. А сёння гэта вытанчаная страва з морапрадуктаў - прывілей дарагіх рэстаранаў, дзе цана за талерку даходзіць да 200 еўра.
Харчо - нацыянальны грузінскі суп з ялавічыны з рысам, грэцкімі арэхамі і тклапІ або кіслым соусам ткемалі. Суп вельмі рэзкі, востры, з багаццем часныку і зеляніны.