Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў падтрымалі змяненні ў Кодэкс аб адукацыі. Навацыі закрануць працу ВНУ, каледжаў і дзіцячых садкоў, а ў законе афіцыйна замацуюць "дыстанцыёнку". Расказваем, што прынцыпова новага варта чакаць.
Адукацыя ў ВНУ і ССНУ
Вышэйшыя навучальныя ўстановы (як правіла, універсітэты і інстытуты) заканадаўча устанаўліваюць магчымасць атрымання адукацыі ў дыстанцыйнай форме. Адукацыйныя праграмы ВНУ змогуць рэалізоўваць праз інтэрнэт. Таксама яны замацоўваюць гранты на навучанне для замежнікаў.
Пашырана сфера прымянення мэтавай падрыхтоўкі спецыялістаў (цяпер іх у асноўным рыхтуюць па медыцынскіх, педагагічных і сельскагаспадарчых спецыяльнасцях), "платнікам" і "мэтавікам" будзе прадастаўляцца статус маладога спецыяліста. У тэрмін абавязковай работы па размеркаванні будзе залічвацца перыяд ваеннай службы па кантракце і альтэрнатыўнай службы.
Дзяржава таксама будзе рэгуляваць парадак накіравання абітурыентаў у замежныя ВНУ за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту па спецыяльнасцях, неабходных для краіны і падрыхтоўка па якіх у Беларусі не вядзецца.
Важнае новаўвядзенне для навучэнцаў ССНУ: цяпер вучыцца на дзённай форме трэба не адзін ці паўтара года, а 6-12 месяцаў.
Змяненні ў школах
У кодэксе замацавалі магчымасць для школьнікаў спалучаць навучанне на даму і ў школе. Рашэнне прымуць на падставе даведкі ўрачэбна-кансультацыйнай камісіі і заявы бацькоў. А яшчэ прадугледжана магчымасць навучання школьнікаў, якія ўтрымліваюцца пад вартай у следчых ізалятарах - зараз вучыцца могуць тыя рабяты, якія адбываюць пакаранне ў выпраўленчых установах.
Скароцяць некаторыя віды школ - скасаваны паняцці "гімназіі-інтэрнаты", "вячэрнія школы", "міжшкольны цэнтр дапрызыўнай падрыхтоўкі" і іншыя. Замест гэтага ў рэспубліцы створаць нацыянальны дзіцячы тэхнапарк - новы від установы адукацыі для адораных дзяцей і моладзі (такіх раней не было).
Выключаць некаторыя віды дзіцячых садоў
З гэтага часу мясцовыя выканкамы надзяляюцца паўнамоцтвамі змяняць нормы напаўняльнасці у дзіцячых садках. Акрамя таго, у законе замацавана магчымасць частковага фінансавання прыватных дзіцячых садоў за кошт сродкаў мясцовага бюджэту, калі дзяцей залічылі пры адсутнасці свабодных месцаў у дзяржаўных дзіцячых садках.
Са статусу дашкольных устаноў выключаюцца некаторыя віды - зараз у краіне не будзе ясляў, ясляў-садоў і санаторных ясляў-садоў.
Што нельга рабіць бацькам
Абмяркоўваючы законапраект, старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Ігар Марзалюк сказаў, што "бацькі і законныя прадстаўнікі дзяцей не маюць права ўмешвацца ў навучальны працэс".
"Гэта дакладна агаворана ў заканадаўстве. За гэтымі пытаннямі, інфармацыяй яны абавязаны будуць звяртацца непасрэдна ва ўстанову адукацыі", - удакладніў ён.
Чытайце таксама:
- Мінімальныя балы і новыя магчымасці: што трэба ведаць аб ЦТ-2021
- Як замежнаму студэнту абараніць дыплом у РФ падчас пандэміі - эксперт
- Лівянт аб навацыях у сістэме адукацыі: лепш бы іх не было