МІНСК, 18 лют – Sputnik. Беларускія абітурыенты змогуць паступаць у расійскія ВНУ па выніках ЦТ, паведамілі Sputnik прадстаўнікі Мінадукацыі і навукі Расіі на выставе "Адукацыя і кар'ера" у Мінску.
Афіцыйны дакумент апублікаваны на сайце расійскага цэнтра развіцця адукацыі і міжнароднай дзейнасці. Удакладняецца, што беларускія абітурыенты зараз маюць права паступіць у ВНУ РФ як па выніках АДЭ, так і па выніках ЦТ.
"Цяпер расійскія ўніверсітэты прымаюць беларусаў альбо па выніках АДЭ, альбо частка ВНУ маюць права праводзіць уласныя ўступныя экзамены. У гэтым годзе правілы прыёму крыху змяняюцца, і Мінадукнавукі РФ дазволіла ВНУ уносіць вынікі ЦТ у залік уступнай кампаніі", - пракаментавалі Sputnik прадстаўнікі расійскага міністэрства.
У дакуменце адзначаецца, што ўнесеныя ў правілы прыёму змяненні зроблены "у мэтах забеспячэння бесперашкоднага і поўнага прыёму беларусаў на навучанне ў ВНУ Расіі".
Новыя правілы будуць дзейнічаць па адукацыйных праграмах бакалаўрыяту, спэцыялітэту, а таксама магістратуры.
Таксама ў дакуменце гаворыцца, што акрамя ЦТ некаторыя ВНУ пры неабходнасці змогуць правесці гутаркі з абітурыентамі.
"Сертыфікаты ЦТ сапраўдныя на працягу двух гадоў, праверка іх сапраўднасці ажыццяўляецца на сайце Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў", - паведамляецца ў дакуменце.
Плануецца, што важную для беларускіх абітурыентаў навіну афіцыйна агучыць намеснік міністра расійскага ведамства Наталля Бачарова, якая ў пятніцу наведае выставу. Зараз, нагадаем, міністэрства адукацыі Беларусі і Расіі вядуць перамовы аб стварэнні пунктаў АДЭ ў Беларусі.
Міжнародная адукацыйная выстава, ужо 19-я па ліку, праходзіць з 18 па 20 лютага ў мінскім Палацы мастацтваў. Свае стэнды прадстаўляюць 30 расійскіх універсітэтаў і шэраг беларускіх ВНУ. Даведацца пра паступленне ў РФ можа любы жадаючы.
Чытайце таксама:
- Расійскія ВНУ прадставяць свае праграмы на выставе ў Мінску
- Стала вядома, колькі беларусаў змогуць мець квоты на навучанне ў Расіі
- Пасол РФ прапанаваў адкрыць пункты для здачы АДЭ ў Беларусі