Сацыяльныя стандарты абнавілі ў Мінску

У спісак уваходзіць мноства паказчыкаў, у тым ліку - доступ да цэнтралізаванага водазабеспячэння, ацяпленне і нормы ва ўстановах адукацыі.
Sputnik

МІНСК, 7 кра – Sputnik. Устаноўлены пералік дзяржаўных сацыяльных стандартаў па абслугоўванню насельніцтва сталіцы, адпаведнае рашэнне Мінгарвыканкама №795 ад 11 сакавіка апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Згодна з дакументам, доля насельніцтва, якая будзе мець доступ да цэнтралізаванага водазабеспячэння ў гарадах і гарадскіх пасёлках, у 2021 годзе павінна складаць не менш за 85%, у 2026-м гэты паказчык плануюць давесці да 100%.

Тэмпература, якая прадугледжана для жылых памяшканняў, па нарматыве ацяплення, - не менш за 18°C, а тэмпература гарачай вады - не менш за 50°C. Прытым вада павінна падавацца штодня.

Адукацыя і нормы

Месцамі ва ўстановах дашкольнай адукацыі павінны быць забяспечаны 100% жадаючых. Таксама гэты паказчык павінен быць і ў дачыненні для навучання ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі дзяцей пяцігадовага ўзросту.

Беларускія ўлады разлічваюць павялічыць ВУП у бліжэйшыя гады

Нарматывы бюджэтнай забяспечанасці для дашкольнікаў, дзяцей у спецыяльных садках і яслях на аднаго чалавека складуць не менш як 2,2 тысячы беларускіх рублёў у год. Для школьнікаў - 1,7 тысячы, а для вучняў у спецыяльных, дапаможных школах-інтэрнатах, карэкцыйных цэнтрах - 7,9 тысячы. На навучэнцаў прафесійна-тэхнічных устаноў адукацыі ў год неабходна будзе вылучаць 3,8 тысячы. Таксама будзе падвоены нарматыў для ўстаноў дадатковай адукацыі на аднаго вучня - 120 рублёў у год.

На 10 навучэнцаў цяпер неабходны адзін камп'ютэр, у тым ліку партатыўны. Камп'ютэрных класаў стане не менш за два на ўстанову.

Поўны спісак сацыяльных стандартаў апублікаваны на сайце Нацыянальнага прававога інтэрнэт-партала.

Пастанова ўступае ў сілу пасля афіцыйнага апублікавання.

Чытайце таксама: