16:05 08 сакавіка 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.61
  • EUR3.12
  • 100 RUB3.51
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
9 0 0

Колькасць населеных пунктаў, якія знаходзяцца ў зонах радыеактыўнага забруджвання ў Беларусі, за апошнія 5 гадоў зменшылася на 171 - адпаведнае рашэнне ўрад прыняў 8 лютага.

Ці засталіся льготы "чарнобыльцаў" у тых, хто яшчэ некалькі тыдняў таму пражываў на тэрыторыі, якая лічылася забруджанай радыёнуклідамі, ці ж яны іх пазбавіліся, даведаўся Sputnik.

Крыху статыстыкі аб Чарнобыльскай зоне

Паводле новага пераліку, падрыхтаванага Дэпартаментам па ліквідацыі наступстваў катастрофы на ЧАЭС МНС Беларусі і Белгідраметам, да зон радыеактыўнага забруджвання аднесены 2022 населеныя пункты і 49 аб'ектаў. У параўнанні са спіскам 2016-га, колькасць гарадоў і вёсак, якія знаходзяцца ў зоне, значна скарацілася. Больш за ўсё "чыстых" раёнаў стала ў Гомельскай вобласці - 83. У Магілёўскай - 38, Мінскай - 22, Гродзенскай - 18, Брэсцкай - 10.

Чернобыль
Sputnik / Робертс Вицупс
Чарнобыльскі раён. Невытлумачальна, але блізкасць Зоны адчуваецца яшчэ на адлегласці

Колькасць людзей, якія жывуць ва ўжо "чыстых" населеных пунктах, склала амаль 106 тысяч чалавек, з іх больш за 22 тысячы - дзеці (дадзеныя на 1 студзеня 2020-га - Sputnik).

Паколькі шчыльнасць радыяцыі і доза апрамянення пражываючых у беларускім сектары чарнобыльскай зоны знізілася, 88 населеных пунктаў перайшлі ў менш жорсткія зоны забруджвання. Такім чынам, 81 вёска, якая знаходзілася ў зоне з правам на адсяленне, цяпер будзе ў зоне пражывання з перыядычным радыяцыйным кантролем. З зоны наступнага адсялення ў зону з правам на адсяленне пяройдуць 7 населеных пунктаў.

"Тэндэнцыя такая, што колькасць гарадоў і вёсак, якія адносяцца да забруджанай тэрыторыі, з кожным годам памяншаецца, паколькі ідзе распад радыёнуклідаў", - тлумачыць начальнік упраўлення рэабілітацыі пацярпелых тэрыторый дэпартамента Юлія Байкова.

Паводле яе слоў, вялікая праца праводзіцца для рэабілітацыі зямель і з боку спецыялістаў, каб гэтыя тэрыторыі выходзілі з разраду забруджаных і жыць там было бяспечна.

Што гэта значыць для людзей

Колькасць людзей, якія жывуць у зонах радыеактыўнага забруджвання, на якіх распаўсюджваюцца льготы (нормы Закона № 9-З "Аб сацыяльнай абароне грамадзян, якія пацярпелі ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, іншых радыяцыйных аварый" ад 6 студзеня 2009 года), за пяць гадоў зменшылася на 9,6%. Хтосьці з іх пераехаў у іншае месца і зараз ужо не будзе атрымліваць льготы.

Чернобыль
Sputnik / Робертс Вицупс
Радыёлакацыйная антэна "Дуга". Грандыёзны "цуд" савецкай інжынерыі ўжо на стадыі праекта быў асуджаны на няўдачу - не функцыянаваў

Права на льготы застаецца ў наступных катэгорый грамадзян:

  • якія пражываюць на тэрыторыі радыеактыўнага забруджвання ў зоне наступнага адсялення;
  • якія пражываюць на тэрыторыі радыеактыўнага забруджвання з правам на адсяленне;
  • якія пражываюць у зоне з перыядычным радыяцыйным кантролем;
  • эвакуіраваным, адселеным, самастойна выехаўшым з тэрыторыі забруджвання з зоны адчужэння, зоны першачарговага і наступнага адсялення.
Экскурсия в зону отчуждения ЧАЭС
© Sputnik / Виктор Толочко
У зоне адчужэння

Якія льготы застаюцца ў Чарнобыльскай зоне

Пражываючым на тэрыторыі радыеактыўнага забруджвання ў зоне наступнага адсялення, а таксама тым, хто мае права на адсяленне, належаць наступныя льготы:

  • выплата ў памеры 150% дапамогі па доглядзе за дзіцем да трох гадоў;
  • водпуск па цяжарнасці і родах ад 146 да 160 дзён (звычайны - ад 126 да 140 дзён - Sputnik);
  • пераважнае права на залічэнне пры роўнай колькасці балаў у ПТВ, ССНУ або ВНУ, а таксама пазаконкурсны прыём на факультэты даўніверсітэцкай падрыхтоўкі;
  • скасаванне працоўнага дагавора пры перасяленнi без захавання прадугледжаных заканадаўствам тэрмінаў папярэджання наймальніка;
  • першачарговае працаўладкаванне на новым месцы жыхарства з улікам прафесіі і кваліфікацыі.
Экскурсия в зону отчуждения ЧАЭС
© Sputnik / Виктор Толочко
Менавіта гэты катэр у вёсцы Даўляды - аб"ект прыцягнення ўсіх гульцоў у "S.T.A.L.K.E.R"

Дзеці да 18 гадоў, якія пражываюць у гэтых Чарнобыльскіх зонах, маюць права на:

  • бясплатнае санаторна-курортнае лячэнне або аздараўленне тэрмінам да 1 месяца;
  • бясплатны праезд на электрычках і прыгарадных аўтобусах, а таксама ў цягніках, якія едуць ад месца жыхарства непаўналетняга да месца санаторна-курортнага лячэння або аздараўлення і назад;
  • бясплатнае харчаванне ў пачатковых, базавых школах і сярэдніх школах, гімназіях, ліцэях, вучэбна-педагагічных комплексах (акрамя сярэдніх школ - вучылішч алімпійскага рэзерву), спецыяльных агульнаадукацыйных і дапаможных школах.
Дикие кабаны в зоне отчуждения ЧАЭС
© Sputnik Алексей Матюш
Дзікі ў зоне адчужэння ЧАЭС

Тыя, хто жыве ў зоне з перыядычным радыяцыйным кантролем, маюць амаль такія ж ільготы, акрамя 150-працэнтнай выплаты дапамогі па догляду за дзіцем, а таксама першачарговае ўладкоўванне на працу пры перасяленні.

Тыя ж, хто эвакуіраваўся і самастойна выехаў з зоны адчужэння пасля 1 студзеня 1990 года, мае права на:

  • выплату дапамогі па бальнічным у памеры 100 працэнтаў сярэднядзённага заробку;
  • выкарыстанне працоўнага водпуску ў летнi або iншы зручны час.

Людзі, што пакінулі зону да 1 студзеня 1990 года і да гэтага часу стаяць на ўліку для паляпшэння жылля, могуць атрымаць яго з дзяржаўнага жылфонду.

Экскурсия в зону отчуждения ЧАЭС
© Sputnik / Виктор Толочко
Былыя калісьці жылымі месцы закінуты і павольна паміраюць

Па словах начальніка аддзела сацыяльнай абароны і прававой работы Дэпартамента па ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС МНС Беларусі Вольгі Сахно, льготы прымяняюцца ў залежнасці ад таго, на якой тэрыторыі пражывае грамадзянін.

"Пасля апублікавання новага пераліку забруджаных тэрыторый мы адправілі ініцыятыўны ліст у рэгіёны, каб мясцовыя ўлады патлумачылі людзям, у якіх выпадках яны змогуць атрымаць льготы. Паколькі некаторыя з пражываючых у так званай чарнобыльскай зоне перайшлі ў іншую катэгорыю ільгатуемых", - тлумачыць Вольга Сахно.

Наступны раз беларускі сектар чарнобыльскай зоны перагледзяць да лютага 2026 года. Аднак у залежнасці ад змены радыяцыйнай абстаноўкі ён можа карэктавацца і да заканчэння гэтага тэрміна.

Чытайце таксама:

Тэги:
"Чарнобыльская АЭС", АЭС, Урад, Беларусь

Галоўныя тэмы