Вызначаны асаблівасці гандлю ювелірнымі вырабамі праз інтэрнэт

У пастанове закранаюцца пытанні захоўвання ювелірных вырабаў, іх транспарціроўкі, рэалізацыі і продажу.
Sputnik

МІНСК, 7 кра - Sputnik. Прадаваць праз інтэрнэт можна ювелірныя вырабы, якія зроблены ў рэспубліцы і маркіраваны кодамі ідэнтыфікацыі, адпаведная пастанова Саўміна №193 ад 5 красавіка апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Важным фактарам для атрымання дазволу на гандаль у інтэрнэце ювелірнымі вырабамі з'яўляецца наяўнасць у прадаўца аднаго або некалькіх стацыянарных гандлёвых аб'ектаў, у якіх ёсць дазвол на дзейнасць, звязаную з каштоўнымі металамі і камянямі.

Захоўвацца ювелірныя вырабы павінны ў стацыянарных гандлёвых аб'ектах. Іх перасылку можна арганізаваць з дапамогай нацыянальнага аператара паштовай сувязі. Дастаўку трэба ажыццяўляць з улікам правіл аховы. Таксама пакупніку трэба даць магчымасць прасканаваць этыкетку, дзе ёсць спецыяльны ідэнтыфікацыйны нумар падчас атрымання вырабаў. Акрамя таго, прадаўцу неабходна стварыць магчымасць аплачваць і забіраць вырабы ў стацыянарных аб'ектах (загадзя і пры атрыманні).

Таксама ўсе этапы звароту ювелірных вырабаў павінны ўносіцца ў адпаведную аўтаматызаваную інфармацыйную сістэму.

Гара самацветаў: як выглядаюць самыя дарагія і буйныя ізумруды Расіі

Мінфін сумесна з міністэрствамі па падатках і зборах, антыманапольнага рэгулявання і гандлю, сувязі і інфарматызацыі прымуць меры па рэалізацыі гэтай пастановы і да 1 кастрычніка 2022 года забяспечаць правядзенне ацэнкі вынікаў інтэрнэт-гандлю ювелірнымі вырабамі з інфармаваннем Саўміна.

Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

Чытайце таксама: