06:35 25 чэрвеня 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.53
  • EUR3.02
  • 100 RUB3.50
Відэа

"Падаючыя зоркі" зноўку на аўкцыёне - відэа

Атрымаць кароткую спасылку
37 0 0

Зорку, якая ўпала з неба, можна купіць - метэарыты час ад часу прадаюць з малатка на аўкцыёнах. Глядзіце на відэа, як выглядаюць самыя "касмічныя" лоты.

Знічкі, а дакладней - абломкі метэарытаў і іншых нябесных аб'ектаў можна купіць на аўкцыёне. Праўда, за ўражальную суму. Продажам незвычайных прадметаў займаецца аўкцыённы дом Christie's.

Вага самага цяжкага лота - больш за 130 кілаграмаў. Каб падняць метэарыт на п'едэстал, спатрэбілася цэлая каманда людзей. А яго стартавая цана - 260 тысяч долараў!

Усе гэтыя аб'екты вельмі рэдкія. Калі скласці ўсе вядомыя людзям метэарыты, што падалі на зямлю, атрымаецца менш, чым гадавы аб'ём здабычы золата. Сярод лотаў ёсць нават узоры месяцовай пароды.

"Калі вы ўпершыню трымаеце ў руцэ кавалачак Месяца, валасы на шыі варушацца. Гэта сапраўды чароўны момант", - распавёў кіраўнік аддзела навукі і прыродазнаўства Christie's Джэймс Хіслап.

Некаторыя метэарыты падобныя на скульптуры, Хіслап называе іх "натуральнымі творамі мастацтва".

Абяцалі дастаць зорку з неба? Тады перш, чым адпраўляцца ў шлях, разгледзьце бліжэй, як выглядаюць "падаючыя зоркі" на відэа Sputnik.

Глядзіце таксама:

Тэги:
відэа, метэарыт, Christie's, Аўкцыён, зоркі

Яшчэ відэа

Галоўныя тэмы